wd wp Пошук:

Гарадзілаўская

Гара Гарадзі́лаўская — марэнны ўзгорак на поўначы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Найвышэйшая кропка Верхнядзінскага раёна і Асвейскай грады. Вышыня над узроўнем мора складае 191,8 м[1]. Знаходзіцца на тэрыторыі Асвейскага сельсавета.

Апісанне

Узгорак уяўляе сабой эталонную форму рэльефа бакавой канечна-марэннай грады (даўжыня — 1,4 км, шырыня дасягае 0,5 км, адносная вышыня складае 20-25 м, крутасць схілаў — да 20°.

Знаходзіцца за 1 км на захад ад тапонімаўтваральнай вёскі Гарадзілавічы і за 1,4 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Царкоўна. На поўнач і захад ад гары знаходзіцца агароджаны сеткай гадавальнік для дзікіх жывёл, на поўдзень і ўсход — поле.

Непадалёк ад гары знаходзіцца возера Асвейскае, над акваторыяй якога гара ўздымаецца больш за 60 м.

На вяршыні гары ўзведзена велічэзная металічная вышка-трыянгулятар, а таксама бетонавы слупок.

Як дабрацца

Дабрацца да гары можна аўтобусам Асвея-Лісна, сыходзіць на прыпынку ў в. Гарадзілавічы. Потым пешшу 1,5 км у накірунку вышкі-трыянгулятара.

Зноскі

  1. Горные вершины равнинной Беларуси / В. Э. Пасанен, Е. А. Дикусар, В. Е. Подлисских. — Минск: ГУ «Республиканский учебно-методический центр физического воспитания населения», 2014. — 224 с: ил. — ISBN 978-985-7054-10-7. С.216.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Узгоркі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Узгоркі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вяршыні вышынёй да 1000 метраў
Катэгорыя·Геаграфія Верхнядзвінскага раёна
Катэгорыя·Асвейскі сельсавет