Ганча́нскі[1] (трансліт.: Hančanski, руск.: Гончанский) — пасёлак у Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Доўгаўскага сельсавета.
Да 21 снежня 2011 года пасёлак уваходзіў у склад Ганчанскага сельсавета[2], 1988—2011 гадах яго цэнтр[3]. Да 13 красавіка 2018 года пасёлак знаходзіўся ў складзе Патоцкага сельсавета[4].
Пасёлак знаходзіцца за 16 км у напрамку на ўсход ад горада Клічаў, за 80 км ад Магілёва, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Вонічы[5], за 4 км на поўдзень ад аўтамабільнай дарогі Р79[6].