wd wp Пошук:

Патоцкі сельсавет

Пато́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — горад Клічаў (не ўваходзіць у склад).

Гісторыя

Утвораны 10 ліпеня 1939 года як Дзмітраўскі сельсавет у складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР з часткі скасаванага Клічаўскага сельсавета. Цэнтр — вёска Дзмітраўка. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Уладзіміраўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. 19 жніўня 1966 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Патока, сельсавет перайменаваны ў Патоцкі[2]. 23 снежня 2009 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Клічаўскага гарсавета перададзены 14 населеных пунктаў (вёскі Бёрда, Ваевічы, Восаў, Дзмітраўка, Іванаўка, Кавяза, Канстантоў, Клічаўскія Пасёлкі, Лаззё, Палосы, Паплавы, Перасопня, Рубеж і Стаялава), таксама ў склад сельсавета з Нясяцкага сельсавета перададзена вёска Турэц[3]. 24 жніўня 2010 года цэнтр сельсавета перанесены ў горад Клічаў[4]. 21 снежня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ганчанскага сельсавета (13 населеных пунктаў: пасёлак Ганчанскі, вёскі Бабоўка, Баркі, Гонча, Драні, Жалезная Баравіна, Жэрдзішча, Мяжное, Падстружжа, Рагі, Тачышча, Убалацце і Хрэлева)[5]. 23 снежня 2011 года скасавана вёска Жэрдзішча[6]. 28 верасня 2015 года ў склад Доўгаўскага сельсавета перададзена вёска Жалезная Баравіна[7], 13 красавіка 2018 года — яшчэ 11 населеных пунктаў (пасёлак Ганчанскі, вёскі Бабоўка, Вонічы, Гонча, Драні, Мяжное, Падгор’е, Падстружжа, Рагі, Развадава і Тачышча)[8].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 695 чалавек[9], з іх 95,3 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,7 % — украінцы[10].

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 29 населеных пунктаў:

Назва Статус
Альхоўкавёска
Аляксееўкавёска
Барківёска
Бёрдавёска
Ваевічывёска
Восаўвёска
Дзмітраўка 1вёска
Дзмітраўка 2аграгарадок
Замікіткавёска
Іванаўкавёска
Кавязавёска
Канстантоўвёска
Клічаўскія Пасёлківёска
Лаззёвёска
Малінаваевёска
Палосывёска
Паплавывёска
Патокапасёлак
Перасопнявёска
Рубежвёска
Слабодкааграгарадок
Стаялававёска
Стаялавапасёлак
Сушавёска
Турчылоўвёска
Турэцвёска
Убалаццевёска
Усакінавёска
Хрэлевавёска

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 жніўня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 31 (1151).
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 24 лістапада 2015.
  4. Решение Кличевского районного Совета депутатов от 24 августа 2010 г. № 4-6 О переносе административно-территориального центра
  5. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области Архівавана 14 красавіка 2019.
  6. Решение Кличевского районного Совета депутатов от 23 декабря 2011 г. № 18-10 Об упразднении некоторых сельских населенных пунктов Кличевского района Могилевской области Архівавана 30 лістапада 2020.
  7. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 28 сентября 2015 г. № 13-4 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области
  8. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 13 апреля 2018 г. № 2-10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области Архівавана 15 чэрвеня 2020.
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  10. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1939 годзе
Катэгорыя·Патоцкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кіраўскага раёна