.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ганса́ла Алеха́ндра Ха́ра Рэ́ес (ісп.: Gonzalo Alejandro Jara Reyes; нар. 29 жніўня 1985, Уальпен, Чылі) — чылійскі футбаліст, абаронца клуба «Уніён» з Ла-Калеры і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чылі.
Кар’еру пачаў у клубе «Уачыпата» ў 2003 годзе. У 2007 годзе перайшоў у склад чылійскага гранду клуба «Кола-Кола». У жніўні 2009 года за 1,4 млн фунтаў перайшоў у склад англійскага клуба «Вест Бромвіч Альбіён». 25 верасня 2010 года ў матчы супраць лонданскага «Арсенала» на «Эмірэйтс» забіў пераможны гол і яго каманда святкавала перамогу з лікам 2:3. З 2011 па 2014 гады выступаў у Чэмпіёншыпе спачатку за «Брайтан энд Хоўв Альбіён», а потым за «Нотынгем Форэст».
16 ліпеня 2014 года падпісаў двухгадовы кантракт з нямецкім клубам «Майнц». У студзені 2016 года кантракт з «Майнцам» быў датэрмінова разарваны[3], і неўзабаве Гансала вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком «Універсідад дэ Чылі»[4].
У студзені 2019 года перайшоў у аргенцінскі «Эстудыянтэс». У 2020—2021 гадах гуляў у Мексіцы, па паўгады правёўшы ў складзе клубаў «Марэлія», «Масатлан» і «Тыхуана». У верасні 2021 года вярнуўся ў Чылі, папоўніўшы склад «Уніёна» з Ла-Калеры.
У 2006 годзе быў запрошаны ў склад нацыянальнай зборнай Чылі, разам з якой адправіўся ў невялічкі тур у Еўропу. Пасля гэтага стала выклікаецца ў шэрагі нацыянальнай каманды на міжнародныя турніры, адборачныя і таварыскія сустрэчы.
«Кола-Кола»:
«Універсідад дэ Чылі»: