wd wp Пошук:

Ганна Віктараўна Лявіцкая

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лявіцкая. Ганна Віктараўна Лявіцкая (22 сакавіка 1961, в. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Біяграфія

Нарадзілася 22 сакавіка 1961 года ў в. Дукора Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-стаматолаг; Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі, спецыяліст па грамадскім здароўі і ахове здароўя; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, кіраванне сацыяльнай сферай.

Працавала ўрачом-стаматолагам, галоўным урачом Міханавіцкай амбулаторыі Мінскага раёна; намеснікам галоўнага ўрача, галоўным урачом Мінскага раёна.

З’яўлялася дэпутатам Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, была членам Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах і сувязях з СНД.

У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды

Узнагароджана знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Замужам, мае дачку.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дукоры
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 сакавіка
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»