wd wp Пошук:

Гамільтан Сміт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сміт.

Гамільтан Отанел Сміт[12] (англ.: Hamilton Othanel Smith; нар. 23 жніўня 1931, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі мікрабіёлаг і генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі ў 1978 годзе разам з В.Арберам і Д.Натансам за адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў[13][14].

Біяграфія

Гамільтан Сміт нарадзіўся 23 жніўня 1931 года ў Нью-Ёрку, дзе ў той час яго бацька быў аспірантам ў Калумбійскім універсітэце. Скончыў школу ў горадзе Урбана штат (Ілінойс) і пачаў вучыцца ў Ілінойскім універсітэце ва Урбана-Шампэйн, але ў 1950 годзе перавёўся ва ўніверсітэт Каліфорніі ў Берклі, які і скончыў у 1952 годзе па спецыяльнасці матэматыка.

Скончыў медыцынскі каледж універсітэта Дж. Хопкінса (1956), дзе і працуе з 1967 года (прафесар мікрабіялогіі з 1973 года, прафесар малекулярнай біялогіі і генетыкі з 1981 года).

Гамільтан Сміт кіраваў групай у Інстытуце Крэйга Вэнтэра, якая працавала над стварэннем сінтэтычнай бактэрыі Mycoplasma laboratorium. У 2003 годзе гэта група сінтэзавала геном бактэрыяфага Phi X174.

На даны момант Гамільтан Сміт з’яўляецца навуковым кіраўніком прыватнай кампаніі Synthetic Genomics, заснаванай Крэйгам Вэнтэрам у 2005 годзе для працягу гэтых работ. Зараз Synthetic Genomics працуе над праблемай вытворчасцю біяпаліва ў прамысловых маштабах, выкарыстоўваючы рэкамбінантныя водарасці і іншыя арганізмы[15].

Аўтар навуковых прац па вывучэнні ферментатыўных механізмаў сістэм рэстрыкцыі-мадыфікацыі, ферменталогіі генетычных рэкамбінацый, механізмаў бактэрыяльных трансфармацый, генетычнай рэгуляцыі ў пракарыётаў і эўкарыётаў.

Адкрыў рэстрыкцыйныя ферменты.

Член Нацыянальнай АН ЗША. Член-карэспандэнт Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.

Зноскі

  1. Hamilton Othanel Smith // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Hamilton Othanel Smith // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Hamilton O. Smith // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Timelines of History
  5. Timelines of History
  6. Oral History Collection CSHL Digital ArchivesCold Spring Harbor Library.
  7. Werner Arber
  8. J. Craig Venter
  9. Haemophilus influenzae
  10. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  11. NNDB — 2002.
  12. БелЭн, 2002
  13. Shampo, M. A.; Kyle, R. A. (1995). «Hamilton Smith–Nobel Prize winner in medicine or physiology».
  14. Berg, K. (1978). «The Nobel prize in physiology and medicine 1978. Nobel prize to a controversial research field».
  15. Tikka, Juha-Pekka. Craig Venter Has Algae Biofuel in Synthetic Genomics’ Pipeline. Xconomy San Diego. 6/4/09.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Ілінойскага ўніверсітэта ва Урбана-Шампейн
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Мікрабіёлагі ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Малекулярныя біёлагі
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША