wd wp Пошук:

Вернер Арбер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Арбер. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Вернер.

Вернер Арбер (ням.: Werner Arber; нар. 3 чэрвеня 1929, Грэніхен, Швейцарыя) — швейцарскі мікрабіёлаг і генетык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі ў 1978 годзе разам з Д.Натансам і Г.Смітам за адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў.

Біяграфія

У 19491953 гадах вучыўся ў Швейцарскай політэхнічнай школе, дзе займаўся ізатопам Cl-34. Пасля заканчэння політэха ў 1953 годзе пачаў працаваць у біяфізічныя лабараторыі ўніверсітэта Жэневы ў галіне электроннай мікраскапіі. Займаўся даследаваннямі мутантамі бактэрыяфага лямбда, якія ляглі ў аснову яго доктарскай дысертацыі.

У 19581960 гадах працаваў ва ўніверсітэце Паўднёвай Каліфорніі, затым зноў вярнуўся ў Жэневу. У 1971 годзе перайшоў ва ўніверсітэт Базеля.

14 студзеня 2011 года стаў кіраўніком Папскай акадэміі навук. Ён стаў першы пратэстантам, які заняў гэты пост[13].

Аўтар навуковых прац па вывучэнні структуры і функцыянавання віруснага геному.

Сфармуляваў прынцып штамаспецыфічнай рэстрыкцыі і мадыфікацыі ДНК. У 1962 годзе адкрыў новы клас ферментаў, якія спецыфічна ўзаемадзейнічаюць з ДНК і дзеянне якіх накіравана супраць чужароднай ДНК.

Літаратура

Зноскі

  1. Werner Arber // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Werner Arber // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Werner Arber // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.waldzell.org/arber/
  5. http://www.casinapioiv.va/content/accademia/en/academicians/ordinary/arber.html
  6. http://www.biography.com/people/werner-arber-9187439
  7. http://www.nytimes.com/1999/11/18/us/daniel-nathans-71-pioneer-in-dna-research.html
  8. http://www.britannica.com/EBchecked/topic/228897/genetic-engineering
  9. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  10. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
  11. NNDB — 2002.
  12. https://www.ae-info.org/ae/User/Arber_Werner
  13. Протестант стал главой Папской Академии Наук http://news.christusimperat.org/ru/protestant-stal-glavoi-papskoi-akademii-nauk#point Архівавана 17 студзеня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Члены Еўрапейскай акадэміі
Нарадзіліся ў 1929 годзе
Постаці швейцарскай мікрабіялогіі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Асобы
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Нарадзіліся ў Ааргау
Выпускнікі Базельскага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Члены Венгерскай акадэміі навук
Выпускнікі Жэнеўскага ўніверсітэта
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Вучоныя паводле алфавіта
Постаці швейцарскай генетыкі
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі са Швейцарыі
Члены Папскай акадэміі навук
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Малекулярныя біёлагі
Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Нарадзіліся 3 чэрвеня