wd wp Пошук:

Гамзялёва

Гамзялёва[1] (трансліт.: Hamzialiova, руск.: Гамзелёво) — вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Баравухскага сельсавета.

За 1,5 км на ўсход ад вёскі знаходзіцца возера Акенца.

Гісторыя

19 мая 1780 года на станцыі Гамзялёва расійскую імператрыцу Кацярыну II, падчас падарожжа па новаздабытым шляхам інкарпарацыі тэрыторыям Рэчы Паспалітай, сустрэў генерал-губернатар З. Р. Чарнышоў, кіраўнік намесніцтва, паручык-кіраўнік, губернскі прадвадзіцель дваранства з дваранамі, губернская коная каманда і губернскі паштмайстар з 12-ю паштальёнамі[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Полоцко-Витебская старина. Вып. 3. — Витебск: [б. и.], 1916. — 329 c.: ил. — С. 55—67.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты Полацкага раёна
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Баравухскі сельсавет