wd wp Пошук:

Галіна Васільеўна Філіповіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Філіповіч. Галі́на Васі́льеўна Філіпо́віч (12 лістапада 1966, в. Судавіца, Светлагорскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Біяграфія

Нарадзілася 12 лістапада 1966 года ў в. Судавіца Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці.

Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, педагог, матэматык; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяліст у галіне дзяржаўнага і мясцовага кіравання.

Працавала загадчыкам Новагалоўчыцкага дзіцячага сада; настаўнікам Новагалоўчыцкай сярэдняй школы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці; настаўнікам, дырэктарам Чыркавіцкай сярэдняй школы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці; намеснікам загадчыка па вучэбна-выхаваўчай рабоце аддзела адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта; загадчыкам гарадскога вучэбна-метадычнага кабінета аддзела адукацыі Светлагорскага гарадскога выканаўчага камітэта; начальнікам аддзела адукацыі Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта; старшынёй Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў.

З’яўлялася дэпутатам Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць трэцяга, дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў, дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання.

Узначальвае раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Узнагароды

Узнагароджаная медалём «За працоўныя заслугі»[1].

Асабістае жыццё

Мае дзвюх дачок.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні»(нявызн.). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Дэпутаты Светлагорскага раённага Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 24-га склікання
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 23-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 26-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 25-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Светлагорскім раёне
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза жанчын
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання