wd wp Пошук:

Беларускі саюз жанчын

ГА «Беларускі саюз жанчын»беларуская некамерцыйная арганізацыя.[1]

Гісторыя і склад

Створана 14 снежня 1991 года. На добраахвотнай аснове аб’ядноўвае жаночыя саветы, створаныя ва ўсіх абласцях, раёнах, гарадах, у многіх працоўных калектывах і навучальных установах і па месцы жыхарства. У саюзе больш за 183 тысячы жанчын, дзейнічае звыш чатырох тысяч пярвічных арганізацый. Вышэйшым органам «Беларускага саюза жанчын» з’яўляецца канферэнцыя, якая збіраецца не радзей 1 разу ў 5 гадоў. У перыяд паміж канферэнцыямі пастаянна дзеючым кіруючым органам з’яўляецца Праўленне БСЖ, выканаўчым — Прэзідыум БСЖ.

Мэты

  1. Павышэнне статусу жанчын у грамадстве, іх ролі ва ўсіх галінах жыцця краіны;
  2. Дасягненне грамадзянскай згоды ў грамадстве, міру паміж народамі, ліквідацыя ўсіх формаў гвалту і дыскрымінацыі;
  3. Арганізацыя асветніцкай і кансультацыйнай дзейнасці;
  4. Садзейнічанне ахове і паляпшэнню здароўя жанчын, павышэнню якасці жыцця ўсіх грамадзян рэспублікі;
  5. Ажыццяўленне дабрачыннай дзейнасці;
  6. Абарона правоў жанчын, дзяцей, умацаванне сям’і;
  7. Ажыццяўленне міжнароднай дзейнасці метадамі жаночай дыпламатыі.

Прэзідыум

Зноскі

  1. Белорусский союз женщин(руск.)  (недаступная спасылка). Сайт Гродненской областной организации. Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2018. Праверана 4 лютага 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Беларускі саюз жанчын