wd wp Пошук:

Галацкая вежа

Гала́цкая вежа (турэцк.: Galata Kulesi, грэч.: Πύργος του Γαλατά) — размешчана ў еўрапейскай частцы Стамбула на высокім узгорку раёна Галата. Яе відаць амаль з усіх пунктаў цэнтральнай часткі горада. Вышыня вежы 61 метр, дыяметр — 9 метраў, вышыня над узроўнем мора — 140 метраў. Вежа з’яўляецца адным з сімвалаў горада.

Гісторыя

Вядома, што яшчэ ў V стагоддзі н.э., у гэтых наваколлях высілася вежа. Калі генуэзцы адбілі гэты раён у візантыйцаў і заснавалі тут сваю калонію, у 1341 годзе яны пачалі ўзводзіць вакол яе абарончыя сцены. У 13481349 гадах на вяршыні ўзгорка імі была пабудавана вежа, якая дайшла да нашых дзён. Тады яна называлася «Вежа Ісуса» і служыла своеасаблівым арыенцірам для мараплаўцаў і гандляроў. Невялікія фрагменты абарончай сцяны і рова захаваліся да нашага часу.

Від з вежы

Сваё сучаснае імя вежа атрымала ў часы Асманскай імперыі. Султан Мехмед Заваёўнік паменшыў вышыню вежы вежы на 6,8 метра, зняўшы купал. У перыяд кіравання султана Мурада III (1574—1595) вежа выкарыстоўвалася як абсерваторыя. У 1632 годзе вежа стала адпраўным пунктам для аднаго з самых першых палётаў у гісторыі. Як сцвярджаецца, навуковец па імі Хезарфен Ахмет Чэлебі саскочыў з вежы на самаробных крылах, пераляцеў праз Басфор і паспяхова прызямліўся ў азіяцкай частцы горада, за што быў узнагароджаны султанам, а пазней выгнаны ў Алжыр.

У 1791 годзе вежа рэканструюецца, яе вышыня складае 45 м. Рэканструкцыя 1832 года закранула верхнюю частку: з’явілася назіральная пляцоўка. Варта, якая дзяжурыла на ёй кругласутачная, сачыла за ўзнікненнем у частцы горада, размешчанай на паўночным беразе Залатога Рога, ачагоў пажараў і беспарадкаў.[1]

У 1875 годзе вежа набыла блізкі да сучаснага выгляд. У 19641967 гадах вежа была рэстаўравана, быў перабудаваны купал канічнай формы. Пазней у вежу ўбудавалі ліфт.

У наш час у верхняй частцы вежы размешчаны рэстаран, начны клуб і назіральная пляцоўка. З’яўляецца музейным аб’ектам.

Зноскі

  1. De Amicis, Edmondo. Galata // Constantinople (1878). — New York and London: G. P. Putnam’s Sons, 1894. — С. 60. — 326 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вежы Турцыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1349 годзе
Катэгорыя·1349 год у Еўропе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Галата
Катэгорыя·Архітэктура Візантыі