wd wp Пошук:

Эдмонда Дэ Амічыс

Эдмонда Дэ Амічыс (італ.: Edmondo De Amicis, 21 кастрычніка 1846 — 11 сакавіка 1908) — італьянскі пісьменнік, паэт і журналіст.

Біяграфія

Дэ Амічыс нарадзіўся ў Анелье (Лігурыя). Атрымаў адукацыю ў школе Кунеа і ліцэі Турына, пасля чаго ва ўзросце шаснаццаці гадоў паступіў у ваенную школу ў Мадэне. Падчас Аўстра-пруска-італьянскай вайны прымаў удзел у бітве пры Кустоце, паражэнне ў якой пазней стала адной з галоўных прычын, па якой ён пакінуў ваенную службу.

У Фларэнцыі ён выпусціў серыю кароткіх апавяданняў «Ваенная жыццё» (La vita militare, 1868), заснаваную на асабістым жыццёвым вопыце. У 1870 годзе Дэ Амічыс быў прыняты на працу ў рэдакцыю рымскай газеты La Nazione, для якой ён неўзабаве выпусціў падарожжавыя нарысы аб Іспаніі, Турцыі, Марока, Францыі і Англіі.

17 кастрычніка 1886 года была апублікаваная дзіцячая аповесць «Сэрца» («Запіскі школьніка», Cuore), створаная ў форме дзённіка вучня адной са школ, якая хутка прынесла Дэ Амічысу сусветную вядомасць. На працягу некалькіх месяцаў яна была апублікавана больш чым у сарака італьянскіх выданнях і перакладзеная на дзясяткі моў свету. Кніга нарысаў «На акіяне» (Sull’oceano), якая выйшла ў свет у 1889 годзе, была прысвечана цяжкім умовам жыцця італьянскіх эмігрантаў. У 1890 годзе была выдадзеная аповесць «Раман настаўніка» (Il romanzo di un maestro), у якой Дэ Амічыс надае ўвагу праблемам адукацыі.

Зноскі

  1. 1 2 Strappini L. DE AMICIS, Edmondo // Dizionario Biografico degli Italiani — 1987. — Vol. 33.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118679066 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  3. 1 2 3 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Edmondo De Amicis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118679066 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пісьменнікі паводле алфавіта
Дзіцячыя пісьменнікі Італіі
Паэты Італіі
Памерлі 11 сакавіка
Памерлі ў правінцыі Імперыя
Пахаваныя на Турынскіх манументальных могілках
Журналісты паводле алфавіта
Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
Паэты XX стагоддзя
Нарадзіліся ў 1846 годзе
Журналісты XX стагоддзя
Пісьменнікі XX стагоддзя
Паэты XIX стагоддзя
Пісьменнікі XIX стагоддзя
Паэты паводле алфавіта
Журналісты Італіі
Пісьменнікі Італіі
Нарадзіліся 21 кастрычніка
Нарадзіліся ў правінцыі Імперыя
Журналісты XIX стагоддзя
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Члены Італьянскай сацыялістычнай партыі
Асобы
Памерлі ў 1908 годзе