wd wp Пошук:

Англа-беларускае таварыства

Англа-беларускае таварыства (АБТ, Anglo-Byelorussian Society) — грамадская арганізацыя ў Вялікабрытаніі. Заснавана 16 сакавіка 1954 г. ў Лондане членамі Згуртавання беларусаў у Вялікабрытаніі, дзеячамі беларускай эміграцыі і англійскімі навукоўцамі-беларусістамі для пашырэння ведаў пра Беларусь сярод англічан.

Дзейнасць

Разам з Беларускай бібліятэкай і музеем імя Францішка Скарыны ў Лондане таварыства з’яўляецца цэнтрам беларускага навукова-культурнага жыцця Вялікабрытаніі. У 1965—88 выпускала «The Journal of Byelorussian Studies» («Часопіс беларускіх даследаванняў»), у якім славісты ЗША, Ізраіля, Германіі, Англіі, Польшчы друкавалі артыкулы па гісторыі, палітыцы, культурных праблемах жыцця беларускага народа. 3 1966 АБТ арганізуе штогадовыя курсы лекцый па гісторыі літаратуры і культуры Беларусі. Супрацоўнічае з Асацыяцыяй славістаў універсітэтаў Вялікабрытаніі, Брытанскай Нацыянальнай Асацыяцыяй усходне-еўрапейскіх даследаванняў, удзельнічае ў міжнародных канферэнцыях і кангрэсах славістаў. Выдала кнігі апавяданняў С. Яновіча (1974), «Беларускую граматыку» П. Мэё (1976, на англійскай мове), зборнікі вершаў М. Багдановіча, А. Гаруна, З. Бядулі (1983, на беларускай і англійскай мовах) і інш.

Кіраўнікі АБТ

Прэзідэнты:

Старшыні:

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Навуковыя таварыствы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·1954 год у Вялікабрытаніі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Англа-беларускае таварыства