wd wp Пошук:

Супрасльскі ірмалой

Першая старонка Супрасльскага ірмалоя

Супрасльскі ірмалой — самы ранні помнік праваслаўнай і уніяцкай музычнай культуры. Змяшчае святочныя песнапенні царкоўнага гадавога кола. Складзены ў 15981601 гг. у Супрасльскім манастыры[1].

Гісторыя

Складзены ў 15981601 гг. у Супрасльскім манастыры пеўчым Багданам Анісімавічам, родам з Пінска. На працягу XVII стагоддзя рукапіс шматразова папаўняўся, дапісываўся[1].

Пасля таго, як Ірмалой трапіў у  збор Кіева-Пячэрскага манастыра, ён аказаў заметны ўплыў асабліва на ўкраінскую музычную праваслаўную традыцыю. Месцазнаходжанне Супрасльскага ірмалоя з 1930-х гадоў было невядомым, пакуль рукапіс не быў знойдзены ў 1970-я гг. мастацтвазнаўцам А. Канатопам[1].

Апісанне

Аркуш Супрасльскага ірмалоя
Супрасльскі ірмалой. Аркуш 428

Рукапіс добра захаваўся і ўключае ў сябе 576 аркушаў (1130 старонак)[1]. Супрасльскі ірмалой упрыгожаны 5 манахромнымі (малінавага колеру) мініяцюрамі, 16 застаўкамі ў выглядзе рознакаляровай пляцёнкі балканскага тыпу. Для аздаблення першай старонкі ўжыў выразаную з кнігі гравюру Ф. Скарыны з выявай сонца і маладзіка[2]. Ініцыялы песнапенняў расцвечаны ўзорамі, на палях шмат малюнкаў[1].

Багдан Анісімавіч вызначаўся «навуковым» падыходам пры складанні ірамлоя, пазначаў, адкуль браў музычныя творы, на палях занатоўваў паходжанне напеваў, абавязкова адзначаў мясцовыя (складзеныя ў Супрасльскім манастыры)[2]. Рукапісны тэкст запісаны беларускім скорапісам, некаторыя старонкі — грэчаскай мовай. Сустракаюцца асаблівасці напісання нотных знакаў. Натацыя таксама ўяўляе сабой ранні скорапісны тып, дзе тонка прапісаныя ноты нагадваюць па свайму малюнку крукі[1]. Супрасльскі ірмалой з’яўляецца найбольш раннім узорам новай, пяцілінейнай квадратнай натацыі[3].

На беларускае паходжанне ірмалоя ўказываюць геаграфічныя назвы напеваў, якія змяшчаюцца ў ім (напрыклад, мірскі), а таксама славесны тэкст песнапенняў і каментарыі, запісаныя на старабеларускай мове[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Наталля Дожына. Пеўчыя рукапісныя помнікі Супрасльскай традыцыі ў даследаваннях сучасных музыколагаў
  2. 1 2 ЭнцВКЛ, 2010
  3. Гісторыя музычнай культуры Беларусі да ХХ стагоддзя / В. У. Дадзіёмава. — Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2012. — 230 с. Архівавана 30 лістапада 2016. ISBN 978-985-7048-05-2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Музыка Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Супрасльскі Дабравешчанскі манастыр
Катэгорыя·Кнігі XVII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Літаратурныя творы на старабеларускай мове
Катэгорыя·Музыка Беларусі
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак