wd wp Пошук:

Фрыдрых Вільгельм Іозеф фон Шэлінг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шэлінг.

Фрыдрых Вільгельм Іозеф фон ШЭ́ЛІНГ (ням.: Friedrich Wilhelm Joseph von Schelling; 27 студзеня 177520 жніўня 1854) — нямецкі філосаф. Быў блізкі Енскім рамантыкам. Выбітны прадстаўнік ідэалізму ў новай філасофіі.

Біяграфічныя звесткі

3 1790 вучыўся ў Цюбінгенскім тэалагічным інстытуце (з Г. В. Ф. Гегелем). Прафесар Енскага (з 1798), Вюрцбургскага (1803—06), Эрлангенскага (з 1820), Мюнхенскага (з 1827) і Берлінскага (1841—47) універсітэтаў.

Светапогляд

Развіў прынцыпы аб’ектыўна-ідэалістычнай дыялектыкі прыроды як жывога арганізма, несвядома-духоўнага творчага пачатку, ўзыходзячай сістэмы прыступак («патэнцый»), якая характарызуецца палярнасцю, дынамічным адзінствам супрацьлегласцяў.

Свае першыя філасофскія працы напісаў пад уплывам суб’ектыўнага ідэалізму І. Г. Фіхтэ, пазней перайшоў на пазіцыі аб’ектыўнага ідэалізму. Распрацаваў тэарэтычныя асновы натурфіласофіі і прынцыпы дыялектыкі прыроды як жывога арганізма, узыходнай сістэмы ступеняў («патэнцый»), якая характарызуецца «палярнасцю» — дыялектычным адзінствам процілегласцей. Метадам пазнання такога адзінства лічыў «інтэлектуальную інтуіцыю». Паводле Ф. В. Шэлінга, у аснове развіцця прыроды ляжыць чыстая і аўтаномная воля — абсалют («Ідэі да філасофіі прыроды», 1797). Абсалют ён лічыў першаасновай усяго свету, духоўнай сутнасцю, незалежнай ад свядомасці, а прыроду — формай бессвядомага жыцця аб’ектыўнага роздуму. На яго думку, у чалавечым «Я» абсалют прыходзіць да самасвядомасці («Сістэма трансцэндэнтальнага ідэалізму», 1800). Рацыяналістычную філасофію называў «негатыўнай» і супрацьпастаўляў ёй філасофію «пазітыўную», якая зыходзіць з разумення першаснасці факта як ірацыянальнай свабоднай волі Бога; сродкам спасціжэння гэтай волі могуць быць міфалогія і рэлігія, у якіх гістарычна выяўляецца «адкрыццё» Бога («Філасофскае даследаванне аб сутнасці чалавечай свабоды і звязаных з ёю прадметаў», 1809). У сваёй канцэпцыі «адкрыцця» набліжаўся да тэасофіі і містыкі.

Пад уплывам Ф. В. Шэлінга фарміраваліся філасофскія погляды Ф. Шлеермахера, Ф. Баадэра, Э. Гартмана, В. Вунта, У. Салаўёва і інш. Ірацыяналістычныя яго ідэі атрымалі развіііцё ў філасофіі жыцця (А. Бергсон), экзістэнцыялізме і іншых філасофскіх кірунках.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118607057 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118607057 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Філосафы нямецкай філасофскай школы
Катэгорыя·Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бадэн-Вюртэмбергу
Катэгорыя·Памерлі 20 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1854 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Енскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Філасофія мастацтва
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Філосафы Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1775 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Вюрцбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў кантоне Санкт-Гален
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных