wd wp Пошук:

Вітаўтас Ландсбергіс

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Ві́таўтас Ла́ндсбергіс (літ.: Vytautas Landsbergis; нар. 18 кастрычніка 1932, Каўнас, Літва) — літоўскі палітык, дзяржаўны і грамадскі дзеяч. Першы кіраўнік парламента незалежнай Літвы пасля яе выхада з СССР (1990).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і архітэктара Вітаўтаса Ландсбергіса-Жамкальніса і ўрача-акуліста Оны Ябланскіце-Ландсбергене.

У Каўнасе скончыў сярэднюю школу і музычную школу імя Юозаса Груодзіса. У 1950—1955 гадах навучаўся ў Вільнюскай кансерваторыі. Пасля выкладаў у музычнай школе імя Мікалоюса Чурлёніса і ў Вільнюскім педагагічным універсітэце, з 1974 года — у кансерваторыі.

У 1969 годзе абараніў дысертацыю на званне кандыдата мастацтвазнаўства пра кампазітарскую творчасць Мікалоюса Чурлёніса. У 1994 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.

У 1978—1990 гадах выконваў абавязкі прафесара Вільнюскай кансерваторыі (цяпер Літоўская музычная акадэмія).

Палітычная дзейнасць

У чэрвені 1988 года абраны ў ініцыятыўную групу Саюдзіса. На ўстаноўчым сходзе арганізацыі 22—23 кастрычніка абраны ў Сойм і Раду Сойма. З лістапада 1988 па красавік 1990 года — старшыня Рады Сойма Саюдзіса, з снежня 1991 года — ганаровы старшыня.

У сакавіку 1989 года абраны народным дэпутатам СССР. 11 сакавіка 1990 года пры яго актыўным удзеле Вярхоўны Савет Літвы ўхваліў дэкларацыю пра аднаўленне незалежнасці Літвы. Таго самаго дня Вітаўтас Ландсбергіс быў абраны старшынёй Вярхоўнага Савета Літвы.

Старшыня Сейма ў 1996—2000 гадах.

Адзін з заснавальнікаў (1993) і лідар правай партыі «Саюз Айчыны» (Кансерватары Літвы). Старшынёй партыі абіраўся (1993) і пераабіраўся (1995, 1998, 2000); з 2003 года — старшыня палітычнага камітэта і член прэзідыума.

Творчасць

Выдаў больш за 30 кніг. Першыя былі прысвечаны пераважна творчасці М. ЧурлёнісаPavasario sonata (1965), «Творчасць Чурлёніса» (1975), Vainikas Čiurlioniui (1980) і іншыя; укладальнік і рэдактар выданняў музычных твораў Чурлёніса.

Пазней выходзілі пераважна кнігі публіцыстыкі і палітычных мемуараў Atgavę viltį (1990), Laisvės byla (1992), Kryžkelė (1995), Sunki laisvė: 1991 m. ruduo — 1992 m. ruduo (2000), таксама палітычная аўтабіяграфія «Lūžis prie Baltijos» (1997).

Пад псеўданімам Jonas Žemkalnis выдаў 2 кнігі вершаваных рэфлексій Intermezzo (1991) і Intermezzo non finito (2004).

Зноскі

  1. Vytautas Landsbergis // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vytautas Landsbergis // The Fine Art Archive — 2003.
  3. Vytautas Landsbergis // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Літоўскай ССР
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вітаўтаса Вялікага
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 кастрычніка
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента ад Літвы
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каўнасе
Катэгорыя·Члены Сейма Літвы
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад акруг Літвы
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
Катэгорыя·Музыказнаўцы Літвы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Свабоды
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Літоўскай ССР
Катэгорыя·Гранд-афіцэры ордэна Трох Зорак
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа
Катэгорыя·Кавалеры pro Merito Melitensi
Катэгорыя·Выпускнікі Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа нарвежскага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа грэчаскага ордэна Пашаны
Катэгорыя·Піяністы Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Музычныя педагогі Літвы
Катэгорыя·Старшыні Сейма Літвы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза Айчыны