wd wp Пошук:

Вісмуцін

Вісмуцін, вісмутавы бляскмінерал класа сульфідаў, сульфід вісмуту, Bi2S3. Прымесі свінцу, медзі, сурмы, селену, жалеза і інш. Упершыню знойдзены ў Балівіі ў 1832 годзе[1].

Крышталізуецца ў рамбічнай сінгніі. Крышталі ігольчастыя, пласцінкі, зярністыя і прамяністыя агрэгаты. Непразрысты. Колер ад алавяна-белага да свінцова-шэрага. Бляск металічны. Цвёрдасць 3,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 6,8 г/см³.

Рэдкі мінерал, трапляецца ў высокатэмпературных гідратэрмальных жылах і ў гранітных пегматытах. Галоўны мінерал вісмутавых руд. Радовішчы ў Балівіі, Перу, Казахстане, Расіі, Сярэдняй Азіі. Таксама вядомы ў Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Італіі (наваколлі Турына), Мексіцы, Германіі, Нарвегіі, Румыніі, ЗША (штат Невада) і на Мадагаскары.

Зноскі

  1. Вісмуцін на сайце КаталогМинералов.Ru(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Мінералы вісмуту
Катэгорыя·Сульфіды (мінералы)
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Руды
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле