wd wp Пошук:

Вісарыён Сцяпанавіч Гарбук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гарбук.

Вісарыён Сцяпанавіч Гарбук (11 (24) лістапада 1913, в. Шкілякі, Лепельскі павет, Віцебская губерня — 8 жніўня 1986, Пяцігорск, РСФСР) — беларускі празаік , паэт і перакладчык[2].

Біяграфія

Нарадзіўся 11 (24) лістапада 1913 года ў в. Шкілякі Лепельскага павета Віцебскай губерні (цяпер — Полацкі раён, Віцебская вобласць).

Скончыў педтэхнікум у Лепелі. З 1933 года працаваў настаўнікам і вучыўся завочна, з 1935 года стацыянарна на літаратурным факультэце МВПІ. Пісаў вершы, займаўся ў секцыі паэтаў-пачаткоўцаў пры СП БССР. Арыштаваны 26 красавіка 1936 года, сасланы на Калыму(руск.) бел.. Вызвалены ў 1940 годзе. Працаваў настаўнікам у Мехаўскай школе (Гарадоцкі раён). У 1941—1946 гадах у Чырвонай Арміі; ваяваў пад Масквой, у Беларусі, пад Варшавай, у Берліне. Франтавая хвароба на 14 гадоў прыкавала Гарбука да шпітальнага ложка; інвалід 1-й групы[2]. Жыў у Пяцігорску.

Творчасць

Літаратурнай працай стала пачаў займацца ўжо цяжка хворым. Публікаваўся ў расійскім друку з 1957 года[2], у беларускім — з 1961 года. Першы зборнік апавяданняў выйшаў у 1963 годзе ў Мінску. Перакладаў на беларускую мову казкі народаў Паўночнага Каўказа (зборнік «Напітак волатаў», Мн, 1969). У 1971 годзе паводле яго апавядання «Твар у палоску» зняты тэлефільм. Член СП БССР (з 1963). Заслужаны работнік культуры БССР (1979).

Пісаў пераважна для дзяцей. Апавяданні Гарбука займальныя, адкрываюць непаўторны свет дзіцячых уяўленняў, гульняў і забавак[2].

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 28 снежня 2021.
  2. 1 2 3 4 Горбук Виссарион Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 160. — 737 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лепельскім павеце
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацкім раёне
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Перакладчыкі Расіі
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Пяцігорску
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі
Катэгорыя·Паэты Расіі
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лістапада
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 8 жніўня
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных