wd wp Пошук:

Віржыні Шыманец

Віржынí Шыманéц (часам Шыманек; фр.: Virginie Symaniec; 25 снежня 1968, Мезон-Лафіт, Францыя) — французская даследчыца беларускага тэатра, лінгвістка, гісторык і выдавец беларускага паходжання. Пісьменніца і перакладчыца з беларускай на французскую мову.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1968 годзе ў Францыі ў сям’і Лявона Шыманца і Мары-Франс Сіро. Пляменніца Івонкі Сурвілы. Бацька Лявон Шыманец узначальваў арганізацыю беларусаў Францыі «Хаўрус», з’яўляючыся паслом інтарэсаў беларускай нацыі ў Францыі[2].

Віржыні Шыманец — доктарка тэатральных даследаванняў (Інстытут тэатральных даследаванняў, Парыж, 2000). Спецыялістка па культурных адносінах і па культурнай палітыцы Беларусі. Габілітаваная доктарка (Парыж, EHESS, 2010)[3].

Дзейнасць

З 1996 года на працягу 10 гадоў узначальвала парыжскую асацыяцыю «Les Perspectives biélorussiennes» (Беларускія перспектывы). Працавала ў выдавецтве L’Harmattan, у якім кіравала серыяй, прысвечанай Беларусі. У 2011 годзе заснавала выдавецтва «Le Ver à Soie» (Шаўкапрад) у Парыжы[4]. Перакладае з беларускай і з рускай моў. З беларускай мовы пераклала п’есу «Тутэйшыя» Янкі Купалы[5]. Пад кіраўніцтвам В. Шыманец у супрацы з А. Лапатнёвай быў перакладзены на французскую мову раман А. Бахарэвіча «Дзеці Аліндаркі»[6]. Гэта першы ў гісторыі раман, перакладзены на французскую непасрэдна з беларускай мовы.

Піша не толькі навуковыя тэксты і кнігі, а таксама прозу. У 2019 годзе дэбютавала як пісьменніца з кнігай «Barnum» (Ятка)[7].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 31 снежня 2019.
  2. Лявону Шыманцу — 70 гадоў, Радыё Свабода, 9 мая 2007
  3. BnF Data
  4. Парыжанка Віржыні Шыманец — пра свой беларускі лёс, Радыё Свабода, 18 чэрвеня 2014
  5. [https://quartierlibre.coop/livre/592981-les-gens-d-ici-scenes-tragi-comiques-en-quatre--anka-kupala-l-espace-d-un-instant Les gens d’ici scènes tragi-comiques en quatre actes de Janka Kupala]
  6. Як «Дзеці Аліндаркі» загаварылі па-французску, Радыё Свабода, 17 лістапада 2018
  7. «Barnum», de Virginie Symaniec (France)
  8. Virginie Symaniec, Babelio.com
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вучоныя Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Беларусы Францыі
Катэгорыя·Перакладчыкі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Івелін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларусісты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня