wd wp Пошук:

Вінцэнцій Бучынскі

Вінцэнцій Бучынскі, крыпт. D. W. A…; X. W. B. (17 сакавіка 1789 — 29 сакавіка 1853, г. Лёвен) — езуіт, тэолаг, філосаф, аб’ектыўны ідэаліст і літаратурны крытык. Прафесар філасофіі Полацкай езуіцкай акадэміі[1].

Біяграфія

Нарадзіўся на Беларусі[2]. 20 студзеня 1805 г. у Дынабургу уступіў у Таварыства Ісуса. Пасля выпрабаванняў у навіцыяце вывучаў філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1806—1809)[3][4], атрымаўшы ступень магістра філасофіі[2]. На працягу года быў рэгентам канвікту ў Мсціслаўскім езуіцкім калегіуме (1809—1810), а потым вярнуўся ў Полацк, дзе выкладаў паэтыку (1810—1814) і рыторыку (1812—1814). У 1814 г. высвечаны на ксяндза. У 1815—1818 гг. прайшоў курс тэалогіі ў Полацкай езуіцкай акдэміі[3][4] і атрымаў ступень доктара тэалогіі[2]. Быў адным са стваральнікаў і галоўным рэдактарам першага на Беларусі літаратурна-навуковага часопіса Miesięcznik Połocki («Полацкі штомесячнік») (1818—1820)[2]. Прафесар натуральнага права і права народаў, эканомікі, палітычнай гісторыі і статыстыкі Полацкай езуіцкай акадэміі (1818—1820)[4].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) выехаў на Галічыну, якая ў той час уваходзіла ў склад Аўстрыйскай дзяржавы. Прафесар філасофіі Цярнопальскага езуіцкага калегіума (1821—1834), прафесар маральнай и пастаральнай тэалогіі калегіума ў Новым Сончы (1834—1835), прафесар філасофі ў Грацы (1835—1837) і Лінцы (1837—1848). Як візітатар Галіцкай правінцыі Таварыства Ісуса зрабіў значны ўнёсак у павышэнне ўзроўню езуіцкага школьніцтва на Галічыне.

Рэвалюцыйныя падзеі «Вясны народаў» у Аўстрыйскай імперыі прывялі да выдалення езуітаў і з гэтай дзяржавы. В. Бучынскі пераехаў у Бельгію, дзе спачатку выкладаў філасофію ў Намюры (1848—1850), а потым у Лёвенскім універсітэце (1850—1853). Памер у Лёвене 29 сакавіка 1853 г.

Творчасць

Яшчэ ў Полацку набыў вядомасць сваім удзелам у палеміцы, якая разгарнулася паміж асветнікамі і езуітамі на старонках часопісаў Miesięcznik Połocki і Dziennik Wileński («Віленскі дзённік») у 1817—1818 гг. вакол паэмы Н. Мусніцкага «Палтава» (Полацк, 1803)[1]. Свае палемічныя выступы выдаў ананімна асобнай кнігай у Полацку ў 1818 г. У 1842-1844 гг. у Вене выйшла яго 3-томная праца «Філасофскія разважанні…» на лацінскай мове: 1-ы том уключаў логіку, 2-й — метафізіку, 3-й — этыку[1] У якасці ілюстрацыйнага матэрыялу выкарыстаў прыклады з гісторыі Вялікага княства Літоўскага i Польшчы[2]. Пакінуў шмат рукапісаў філасофскага i тэалагічнага зместу, якія амаль не даследаваны[2].

Бібліяграфія

Пераклады

Лісты

Зноскі

  1. 1 2 3 Бучинский Винцентий // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 94. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 6 БУЧЫНСКІ Вінцэнцій
  3. 1 2 Catalogs SJ 1774-1829. Russiae.
  4. 1 2 3 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары багаслоўя (Doctor Divinitatis)
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Памерлі ў 1853 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1789 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкай езуіцкай акадэміі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Лацінамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі 29 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Лёвене