wd wp Пошук:

Вінцэнт Жолудзь

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Жолудзь. Вінцэнт Жолудзь (польск.: Wincenty Żołądź, лац.: Vincentius Żołądź; 2 лістапада 1781 — 15 лютага 1834, Косава, Гуцульшчына, Украіна[1]) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў; доктар тэалогіі і педагог.

Біяграфія

13 жніўня 1799 г. уступіў у Таварыства Ісуса і з 1799 па 1801 гг. праходзіў выпрабаванні ў Полацкім навіцыяце. Вывучаў рыторыку ў Оршы (1801—1802) і нямецкую мову ў Дынабургу (1802—1803), а потым выкладаў у класе інфімы ў Віцебску (1803—1804) і Чачэрску (1804—1805).

У 1805—1807 гг. прайшоў курс філасофіі ў Полацкім езуіцкім калегіуме, пасля чаго зноў займаўся выкладчыцкай дзейнасцю, гэтым разам — у Мсціславе (рыторыка і паэтыка, алгебра і геаметрыя, 1807—1808) і Магілёве (рыторыка і паэтыка, алгебра і геаметрыя, нямецкая мова, 1809—1809). У 1813 г. скончыў чатырохгадовы курс тэалогіі ў Полацкай езуіцкай акадэміі, а потым праходзіў гадавы курс духоўнасці і ордэнскага права ў доме трэцяй прабацыі (апошняя прыступка перад манаскімі абяцаннямі) у Полацку. Працаваў у Віцебскім езуіцкім калегіуме (1814—1816). 15 жніўня 1816 г склаў апошнія зарокі[2].

З 1816 г. — у Полацкай езуіцкай акадэміі, дзе выконваў абавязкі прэфекта школ і дэкана факультэта старажытных і сучасных моў (1817—1818), а потым — прэфекта полацкай езуіцкай друкарні (1818—1820)[2]. На апошняй пасадзе дамогся павелічэння колькасці выдадзеных падручнікаў і слоўнікаў, а таксама перавыдання твораў Пятра Скаргі і Тарквата Таса ў перакладзе Пятра Каханоўскага[3].

Пасля забароны дзейнасці Таварыства Ісуса ў Расійскай імперыі (1820) з’ехаў у Аўстрыйскую дзяржаву, дзе да апошніх дзён жыцця апантана вёў місіянерскую дзейнасць на тэрыторыі Львоўскай архідыяцэзіі (1821—1834)[4][5].

Памёр 15 лютага 1834 г. у Косаве.

Зноскі

  1. Giżycki, J.M.(руск.) бел. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — s. 118.
  2. 1 2 Catalogs SJ 1774—1829. Russiae.
  3. Kadulska, I. Pracownicy książki w Akademii Połockiej (1812—1820) / I. Kadulska // Acta Universitatis Lodziensis. Folia litteraria Polonica. 4(34), 2016. — s. 261.
  4. Catalogs SJ 1774—1829. Galicianae.
  5. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 576—577.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выпускнікі Дынабургскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1781 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1834 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Выпускнікі Аршанскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Нарадзіліся ў каралеўстве Галіцыі і Ладамерыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Мсціслаўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкай езуіцкай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі 15 лютага