wd wp Пошук:

Вольга Мікалаеўна Грамыка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грамыка. Вольга Мікалаеўна Грамыка (нар. 13 верасня 1978, Вінніца, Украіна) — беларуская пісьменніца. Піша на рускай мове.

Біяграфія

Нарадзілася апоўначы з 13 на 14 верасня 1978 года ў Вінніцы. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці мікрабіялогія. Працавала ў адным з НДІ Мінска. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Замужам, мае сына.

Першыя кнігі былі напісаны ў жанры гумарыстычнага фэнтэзі, «Верныя ворагі» ў жанры гераічнага. Выдаецца з 2003 года.

Творчасць

Творы Вольгі Грамыка адрознівае іронія, часам пераходзячая ў сарказм. Галоўнымі героямі яе кніг з’яўляюцца персанажы, якія ў традыцыйнай фэнтэзі адносяцца да адмоўных: ведзьмы, вампіры, пярэваратні, драконы, тролі, манціхоры і іншыя. Дзве кнігі — «Плюс на мінус» і «Космабіёлухі» былі напісаны ў суаўтарстве з рыжскім пісьменнікам Андрэем Уланавым.

У Інтэрнэце вядомая пад псеўданімамі Ведзьма або Volha. Таксама фанаты творчасці Грамыка часта называюць яе ВБП, што значыць — Вялікая Беларуская (альбо Белорская — па месцы дзеяння некалькіх яе кніг) Пісьменніца.

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Зорны мост»
Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 верасня
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты Расіі
Катэгорыя·Выпускнікі біялагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Пісьменнікі фэнтэзі Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі фэнтэзі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вінніцы