wd wp Пошук:

Вільгельм Эдуард Вебер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вебер.

Вільгельм Эдуард Вебер (ням.: Wilhelm Eduard Weber; 24 кастрычніка 1804, Вітэнберг — 23 чэрвеня 1891, Гётынген) — нямецкі фізік.

Біяграфія

У 1826 скончыў універсітэт у Гале. З 1827 выкладаў там жа (з 1828 года прафесар). У 1831-37 прафесар Гётынгенскага ўніверсітэта, у 1843-49 прафесар Лейпцыгскага ўніверсітэта, з 1849 зноў Гётынгенскага ўніверсітэта. Асноўныя навуковыя працы Вебера — у галіне фізікі электрычнасці і магнітных з’яў. Вебер распрацаваў абсалютную сістэму электрычных і магнітных адзінак. Тэарэтычна вывеў закон узаемадзеяння рухаючыхся зарадаў, упершыню ўвёўшы залежнасць не толькі ад велічыні і знака зарадаў, але і ад адноснай хуткасці іх перамяшчэння, аднак тэорыя, на якую ён абапіраўся, дапускала існаванне сіл, імгненна дзеючых на адлегласці, і ігнаравала ролю асяроддзя ў перадачы ўзаемадзеяння. Вебер быў адным з аўтараў гіпотэзы аб канечнасці электрычнага зарада і электрычнай будовы рэчыва. У 1856 сумесна з Ф. Кольраўшам вызначыў адносіны зарада кандэнсатара ў электрастатычных і магнітных адзінках і ўпершыню выявіў, што яны лікава роўныя хуткасці святла. Сумесна з К. Ф. Гаўсам удзельнічаў у распрацоўцы метадаў і апаратуры для геамагнітных вымярэнняў, а таксама пабудаваў першы ў Германіі тэлеграф (1833).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11862976X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 3 4 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  4. 1 2 Вебер Вильгельм Эдуард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Пахаваныя на Гётынгенскіх гарадскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 кастрычніка
Катэгорыя·Фізікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вітэнбергу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 23 чэрвеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Матэўчы
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Коплі
Катэгорыя·Члены Саксонскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гётынгене
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1891 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1804 годзе
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выкладчыкі Гале-Вітэнбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Фізікі Германіі
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Памерлі ў Гётынгене