wd wp Пошук:

Вільгельм Вунт

Вільгельм Максіміліян Вунт (ням.: Wilhelm Maximilian Wundt; 16 жніўня 1832, Некараў каля Манхайма — 31 жніўня 1920, Гросботэн каля Лейпцыга) — нямецкі псіхолаг, фізіёлаг і філосаф, заснавальнік эксперыментальнай псіхалогіі.

Біяграфія

Вывучаў медыцыну ва ўніверсітэтах Цюбінгенскім, Гайдэльбергскім і Берлінскім універсітэтах. Быў вучнем Г. Геймгольца. У 1857 годзе стаў выкладчыкам, а з 1864 — прафесарам Гайдэльбергскага ўніверсітэта. З 1874 года — прафесар філасофіі Цюрыхскага ўніверсітэта; у 1875—1917 — ардынарны прафесар філасофіі Лейпцыгскага ўніверсітэта (у 1889—1890 — яго рэктар). У 1879 годзе заснаваў у Лейпцыгскім універсітэце першую ў свеце лабараторыю эксперыментальнай псіхалогіі, дзе вывучаў час рэакцыі, утварэнне асацыяцый, увагу, пачуцці. У 1883 годзе заснаваў першы ў свеце часопіс па эксперыментальнай псіхалогіі «Філасофскія даследаванні».

Дзейнасць

Прадметам псіхалогіі разглядаў змест свядомасці.

Стварыў «трохмерную» тэорыю пачуццяў. Ён вылучаў тры часткі эмоцый: задавальненне-незадавальненне, спакой-узрушанасць, напружанасць-разрадка. Кожная элементарная эмоцыя мае спецыфічныя суадносіны гэтых уласцівасцей. Эмоцыі з падобнымі уласцівасцямі могуць аб’ядноўвацца. Акрамя таго, некаторыя сітуацыі нараджаюць цэлыя комплексы больш-менш розных эмоцый.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Wilhelm Wundt // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Турынская акадэмія навук — 1757. Праверана 1 снежня 2020.
  4. Вундт Вильгельм // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 (unspecified title) Праверана 16 жніўня 2018.
  6. Meischner-Metge A. (unspecified title) // (untranslated)Франкфурт-на-Майне: Peter Lang, 2003. — С. 156–166.
  7. https://www.e-torredebabel.com/Psicologia/Contemporanea/Wundt-II-4.htm
  8. Матэматычная генеалогія — 1997.
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мангейме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Выкладчыкі Лейпцыгскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Псіхолагі Германіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Цюрыхскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Лейпцыга
Катэгорыя·Памерлі 31 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Лейпцыгу
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Саксонскай акадэміі навук
Катэгорыя·Пахаваныя ў Саксоніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1832 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»