wd wp Пошук:

Беларускае згуртаванне вайскоўцаў

Беларускае згуртаванне вайскоўцаў (БЗВ) — непалітычны грамадскі добраахвотны рух, у якім незалежна ад нацыянальнасці, веравызнання, палітычных поглядаў і членства ў іншых рухах і партыях, на дэмакратычных пачатках аб’ядноўваліся былыя вайскоўцы сапраўднай службы або ў адстаўцы, а таксама калектыўныя члены — іншыя грамадскія арганізацыі і палітычныя партыі.

Гісторыя

Заснавана 19 — 20 жніўня 1991 года ў Мінску падчас жнівеньскага путчу 1991 года. Устаноўчы з’езд адбыўся 12 — 13 кастрычніка 1991 года ў Мінску. Зарэгістравана ў снежні 1991 года. Вышэйшы орган БЗВ — з’езд. Паміж з’ездамі кіраўніцтва ажыццяўлялася каардчнацыйнай і выканаўчай радамі. Старшыня М. В. Статкевіч. Аснову БЗВ складалі суполкі ў гарнізонах і вайсковых аддзелах. Вытокам БЗВ з’ўляўся рух патрыятычных вайскоўцаў, якія ўваходзілі з 1989 года ў гурткі Таварыства беларускай мовы ў Барысаве, Бярозе, Мінску, Казахстане, Маскве, Цверы і інш.

У 2000 годзе арганізацыя БЗВ не прайшла перарэгістрацыю і была ліквідавана дэ-юрэ.

Мэты і задачы

Садзейнічанне ажыццяўленню вайсковыя рэформы, абарона дэмакратыі і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусі, правоў беларускіх вайскоўцаў, выхаванне патрыятызму і нацыянальнай годнасці ў вайскоўцаў і шырокіх колаў грамадства.

Дзейнасць

БЗВ прымала ўдзел ў распрацоўцы дакументаў, накіраваных на фарміраванне беларускага войска і правядзенне вайсковай рэформы: правяло рэспубліканскую акцыю «Урок патрыятызму», у межах якой падрыхтаваны і змешчаны ў перыядычным друку кароткі нарыс вайсковай гісторыі Беларусі «Забытая слава» (1992). У сакавіку 1992 выступіла ініцыятарам і арганізатарам падпісання «Антыкрызіснага пагадненні супраць знешняй пагрозу суверэнітэту Рэспублікі Беларусь», якое аб’яднала ўсе патрыятычныя сілы рэспублікі. 16 лютага 1994 г. Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь спыніў дзейнасць БЗВ за ахову забастоўкі рабочых у Мінску. 16 лютага 1994 г. створаны аргкамітэт патрыятычнага руху БЗВ, 10 сакавіка 1995 г. зарэгістраваны Патрыятычны рух БЗВ запасу, асобаў у адстаўцы і іншых грамадзян.

Ці то рэпрэсіі зрабілі сваю справу, ці то агульная сітуацыя ў краіне не спрыяла працягу актыўнай дзейнасці БЗВ, але паступова яе работа затухала. У 2000 годзе арганізацыя БЗВ не прайшла перарэгістрацыю і была зліквідавана дэ-юрэ. Пасля гэтага былі спробы адрадзіць БЗВ, праводзіліся канферэнцыі, але яе дзейнасць засталася ў гісторыі[1]

Зноскі

  1. Архівавана 29 ліпеня 2017. Лунёва Л. Лёс Беларускага згуртавання вайскоўцаў і яго стваральнікаў // Народная воля. — 2011. — 18 кастрычніка.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·1991 год у Мінску
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Арганізацыі, закрытыя ў 2000 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1991 годзе