wd wp Пошук:

Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ганчарэнка. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Віктар Міхайлавіч Ганчарэнка (нар. 10 чэрвеня 1977) — беларускі футбаліст і трэнер. У цяперашні час праце галоўным трэнерам расійскага клуба «Урал» з Екацярынбурга.

Кар’ера іграка

Віктар Ганчарэнка нарадзіўся ў Хойніках Гомельскай вобласці. Выхаванец хойніцкай ДЮСШ і Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву (РВАР, Мінск).

Выступаў як абаронца ў РВАР (1995—1997) і ў БАТЭ (Барысаў, 1998—2002). Двухразовы чэмпіён Беларусі (1999, 2002), двухразовы срэбраны (1998, 2000) і бронзавы (2001) прызёр чэмпіянатаў Беларусі. Гульнявую кар’еру скончыў з-за сур’ёзнай траўмы.

Трэнерская кар’ера

У 2004 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры, спецыяльнасць — трэнер па футболе. Мае ліцэнзію УЕФА катэгорыі «PRO».

У 2004—2006 гадах працаваў трэнерам дублюючага складу БАТЭ. З 2007 года — старшы трэнер БАТЭ. З 13 лістапада 2007 года — галоўны трэнер БАТЭ. Пад яго кіраўніцтвам каманда выйшла ў групавы турнір Лігі чэмпіёнаў УЕФА і атрымала перамогу ў чэмпіянатах Беларусі 2008—2012 гадоў. Стаў самым маладым галоўным трэнерам у гісторыі групавых турніраў Лігі чэмпіёнаў.

У рэйтынгу найлепшых клубных трэнераў за 2008 год, які абнародавала Міжнародная федэрацыя футбольнай гісторыі і статыстыкі Віктар Ганчарэнка заняў 17 месца.

У кастрычніку 2013 прыняў прапанову ўзначаліць краснадарскую «Кубань»[2]. Разам з «Кубанню» ўдзельнічаў у групавым раўндзе Лігі Еўропы 2013/14. У расійскай Прэм’ер-лізе ў сезоне 2013/14 прывёў краснадарскі клуб да 8 месца. Сезон 2014/15 «Кубань» пачала з дзевяціматчавай серыі без паражэнняў. На сярэдзіну лістапада 2014 каманда ішла на 5 месцы ў Прэм’ер-лізе, калі 13 лістапада 2014 кантракт краснадарскага клуба з Ганчарэнкам быў нечакана разарваны[3].

Пасля «Кубані» Ганчарэнка на працягу сямі месяцаў заставаўся без працы. За гэты час яго называлі кандыдатам на пасаду галоўнага нацыянальнай зборнай Беларусі, а таксама такіх клубаў, як маскоўскія ЦСКА, «Лакаматыў» і «Спартак», пермскі «Амкар» і «Растоў». 14 чэрвеня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб прызначэнні Ганчарэнкі на пасаду галоўнага трэнера екацярынбургскага «Урала»[4]. Аднак, пасля шасці праведзеных матчаў у Прэм’ер-лізе (1 перамога, 2 нічыі, 3 паражэнні), 25 жніўня 2015 года пакінуў Екацярынбург перад матчам з грозненскім «Церакам»[5], а 1 верасня кантракт з клубам быў скасаваны па ўзаемнай згодзе бакоў[6].

13 верасня 2015 года было абвешчана аб тым, што Ганчарэнка далучыўся да трэнерскага штабу маскоўскага ЦСКА[7], дзе стаў дапамагаць Леаніду Слуцкаму. Разам з ЦСКА стаў чэмпіёнам Расіі ў сезоне 2015/16.

6 чэрвеня 2016 года стаў галоўным трэнерам клуба «Уфа»[8]. У снежні 2016 года вярнуўся ў ЦСКА, узначаліўшы клуб пасля зыходу Слуцкага[9]. Пакінуў пасаду галоўнага трэнера ЦСКА па пагадненні бакоў у сакавіку 2021 года[10].

6 красавіка 2021 года заняў пасаду галоўнага трэнера «Краснадара»[11]. 5 студзеня 2022 года клуб абвясціў аб разарванні кантракта з Ганчарэнкам[12].

У жніўні 2022 года зноў стаў галоўным трэнерам «Урала»[13].

Дзесяць разоў прызнаваўся найлепшым трэнерам Беларусі (2008, 2009, 2010, 2012, 2014, 2016, 2017, 2018, 2019, 2020).

Зноскі

  1. Viktor Goncharenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Гончаренко: «Я покидаю клуб, в котором мне всегда было уютно и комфортно работать»
  3. «Кубань» официально объявила о расторжении контракта с Виктором Гончаренко
  4. Виктор Гончаренко возглавил «Урал»
  5. Виктор Гончаренко покинул пост главного тренера «Урала»
  6. Виктор Гончаренко расторг контракт с «Уралом»
  7. Виктор Гончаренко стал старшим тренером московского ЦСКА
  8. Виктор Гончаренко назначен на пост главного тренера «Уфы»
  9. Виктор Гончаренко официально стал главным тренером московского ЦСКА
  10. Виктор Гончаренко официально покинул пост главного тренера ЦСКА
  11. Виктор Гончаренко возглавил “Краснодар”
  12. “Краснодар” уволил Виктора Гончаренко
  13. Виктор Гончаренко возглавил “Урал”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Трэнеры ФК ЦСКА Масква
Катэгорыя·Трэнеры ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Трэнеры ФК Уфа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Трэнеры ФК Кубань Краснадар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1977 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 чэрвеня
Катэгорыя·Трэнеры ФК Урал Екацярынбург
Катэгорыя·Выпускнікі БДУФК
Катэгорыя·Трэнеры ФК Краснадар
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хойніках
Катэгорыя·Ігракі ФК РВАР Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Стралічава Хойнікі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта