wd wp Пошук:

Віктар Вячаслававіч Жыбуль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жыбуль.

Віктар Вячаслававіч Жыбуль (3 кастрычніка 1978, Мінск) — беларускі паэт і літаратуразнавец.

Біяграфія

Пачаў пісаць вершы ў раннім дзяцінстве, спачатку пісаў па-руску[1]. Скончыў мінскую СШ № 87 (1995), філалагічны факультэт БДУ (2000), аспірантуру пры філалагічным факультэце БДУ (2003). Кандыдат філалагічных навук (2003). Працаваў у часопісе творчай моладзі «Першацвет» (1995—2002), пазней — у часопісах «Роднае слова» і «Arche». У сярэдзіне 1990-х гадоў некаторы час друкаваўся ў часопісе «Вожык»[2]. З 2009 — вядучы навуковы супрацоўнік Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва (Мінск)[3].

Удзельнік «Бум-Бам-Літ» (з вясны 1996), многіх літаратурна-музычных праектаў, мастацкіх акцый, перформансаў. Прычыніўся да дзейнасці музычных гуртоў «Левае зазямленне», «Буслік супраць Кадука», «Засралі казарму». Цяпер выступае з калектывам «Рацыянальная дыета», які апошнім часам ладзіць музычна-паэтычныя канцэрты, ставіць авангардныя спектаклі паводле твораў сучасных аўтараў, а таксама класікаў футурызму. Адна з апошніх роляў Віктара — Разбойнік у п’есе «Янко крУль албАнскай» Іллі Зданевіча.

Першае прызнанне атрымаў на мінскім гарадскім паэтычным конкурсе «Родны горад» (1994), пасля чаго, паводле ўласных слоў, зразумеў, што «пісаць па-беларуску атрымоўваецца лепей, вось так пачаў пісаць толькі на роднай мове»[1]. Набыў вядомасць як паэт-эксперыментатар, аўтар некалькіх паліндромных паэм. Аўтар зборнікаў паэзіі «Калі ў хаце дывэрсант» (1996), «Рогі гор» (1997), «Прыкры крык» (2001), «Дыяфрагма» (2003), «Забі ў сабе Сакрата!» (2008, у сааўтарстве з Верай Бурлак), «Стапеліі» (2012), «Дзяцел і дупло» (2016)[4]. Выступае як даследчык-літаратуразнаўца (сфера навуковых зацікаўленняў — авангардная паэзія, фармальны эксперымент у літаратуры, сінтэз мастацтваў). Разам з Верай Бурлак пераклаў кнігу Арнольда Макміліна «Беларуская літаратура дыяспары» (2003). Сабраў і выдаў спадчыну адметнага, але заўчасна памерлага паэта Дзяніса Хвастоўскага (кніга «Лугназад», 2006), двухтомнік Адама Бабарэкі (2011). Удзельнік праекта «(Не)расстраляныя» (з 2017). Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на англійскую, балгарскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую, чэшскую мовы.

Сярод любімых пісьменнікаў называе Уладзіміра Дубоўку, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевiча, Лукаша Калюгу, Альгерда Бахарэвіча. Цікавіцца творчасцю забітых паэтаў 1920—1930-х гадоў, кажа пра моцнае ўражанне ад некаторых вершаў Алеся Пруднікава, Віктара Казлоўскага, Ядвігі Бяганскай[1].

Жанаты, мае дваіх сыноў. Захапляецца гісторыяй, генеалогіяй, падарожжамі[1].

Прызнанне

Творы

Кнігі, брашуры

Артыкулы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 http://belisrael.info/?p=13984
  2. https://belisrael.info/?p=29692
  3. http://www.svaboda.org/a/27124970.html
  4. http://belisrael.info/?p=8686

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Літаратуразнаўцы Беларусі
Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Лаўрэаты прэміі «Залаты апостраф»
Нарадзіліся 3 кастрычніка
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Паэты Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Нарадзіліся ў 1978 годзе
Кандыдаты філалагічных навук
Беларускамоўныя паэты
Асобы
Нарадзіліся ў Мінску
Пісьменнікі паводле алфавіта