wd wp Пошук:

Ядвіга Іосіфаўна Бяганская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бяганская. Ядвіга Іосіфаўна Бяга́нская (псеўданім: Ядвіга Рута; 29 (16) лютага 1908, Верхняудзінск, цяпер Улан-Удэ — 3 красавіка 1992, Мінск) — празаік , перакладчык[1].

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і беларускіх перасяленцаў у Сібір, якія вярнуліся на Беларусь у 1922. З 1924 у Мінску. У 1924 паступіла на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ, якое скончыла ў 1930[1]. Настаўнічала ў Мінску, Рэчыцы[1]. У 1937 былі арыштаваны яе муж паэт А. Сак і бацька Іосіф Вікенцевіч Бяганскі (абодвух расстралялі). 6 лістапада 1937 арыштавана і сама Бяганская і 4 студзеня 1938 асуджана на 10 гадоў лагераў; адпраўлена на Калыму. Вызвалена 6 лістапада 1947. У пачатку 1948 узяла шлюб з мастаком Міхаілам Якаўлевічам Леберфарбам, жыла на Чукотцы. У 1948 ёй дазволілі вярнуцца на Беларусь. Да 1955 жыла ў Рэчыцы. Рэабілітавана ў 1954. Пасля рэабілітацыі першага мужа ў 1955 пераехала з сям’ёй у Мінск.

У 19561963 працавала рэдактарам на Беларускім радыё[1]. З 1963 на пенсіі.

Памерла 3 красавіка 1992 года ў Мінску і была пахавана на Паўночных могілках.

Творчасць

Пачала публікаваць вершы з 1926[1]. З 1953 пачала выступаць як празаік. Перакладала з польскай і славацкай моў. Член СП СССР з 1957. Аўтар кніг для дзяцей «Далёка на Поўначы» (1954), «Жэнін галубок» (1958), «Сустрэча з морам» (1962), «Зосіна зорачка» (1965), «Над ракой Шушай» (1977), «Нечаканая сустрэча» (1978)[1].

У 2018 годзе апублікаваны вершы Я. Бяганскай перыяду другой паловы 1920–х гадоў[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Беганская Ядвига Иосифовна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 47. — 737 с.
  2. Ядвіга Бяга́нская. ПЕСНІ МАЕ — ГЭТА ПТУШКІ КРЫЛАТЫЯ. Вершы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі педагагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Памерлі 3 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Пахаваныя на Паўночных могілках
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Улан-Удэ