wd wp Пошук:

Віктар Барысавіч Шклоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шклоўскі. Віктар Барысавіч Шклоўскі (руск.: Ви́ктор Бори́сович Шкло́вский, 12 (24) студзеня 1893, Санкт-Пецярбург — 5 снежня 1984) — савецкі пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніка. Вучыўся на філалагічным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта.

Выступіў у друку з літаратуразнаўчымі працамі ў 1914 годзе. Быў блізкі да футурыстаў. Удзельнік ОПОЯЗа. Найбольш значныя працы гэтых гадоў сабраны ў кнізе «Аб тэорыі прозы» (1925). Аўтабіяграфічны прынцып ляжыць у аснове мемуарных, эпісталярных лірычных кніг Шклоўскага: «Сентыментальнае падарожжа» (ч. 1-2, 1923), «ZOO. Лісты не пра каханне, або Трэцяя Элаіза» (1923), «Гамбургскі рахунак» (1928), «Жылі-былі»(1962) і інш. Вялікае месца ў творчасці Шклоўскага займаюць працы пра рускіх класікаў, у прыватнасці пра Л. М. Талстога — ад ранейшай яго кнігі «Матэрыял і стыль у рамане Льва Талстога», «Вайна і мір» (1928) да фундаментальнай біяграфіі «Леў Талстой» (1963, 2 выд. 1967, абодва выданні ў серыі «Жыццё выдатных людзей»). Працы па тэорыі кіно, літаратуры, партрэты С. М. Эйзенштэйна, Л. В. Куляшова, А. П. Даўжэнкі; кінасцэнарыі.

Узнагароджаны 3 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Шкловский Виктор Борисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Union List of Artist Names — 2019. Праверана 10 жніўня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Пісьменнікі Расіі XX стагоддзя
Нарадзіліся 24 студзеня
Памерлі ў Маскве
Літаратурныя крытыкі СССР
Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Памерлі 5 снежня
Выпускнікі СПбДУ
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Асобы
Пісьменнікі паводле алфавіта
Памерлі ў 1984 годзе
Нарадзіліся ў 1893 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
Сцэнарысты СССР
Памерлі 6 снежня
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Кавалеры знака ордэна Святога Георгія
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Выкладчыкі ВКСР
Літаратурныя крытыкі Расіі