wd wp Пошук:

Аляксандр Пятровіч Даўжэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даўжэнка. Аляксандр Пятровіч Даўжэнка (укр.: Олександр Петрович Довженко, руск.: Алекса́ндр Петро́вич Довже́нко; 11 верасня 1894, хутар Уюнішча, Чарнігаўская губерня, Расійская імперыя, цяпер Чарнігаўская вобласць Украіны — 25 лістапада 1956, пасёлак Перадзелкіна, Маскоўская вобласць, РСФСР) — украінскі кінарэжысёр, пісьменнік. Заслужаны дзеяч мастацтва Украіны (1939), народны артыст Расіі (1950).

У 1957 годзе імем названа кінастудыя імя А. Даўжэнкі.

Біяграфія

Скончыў Глухаўскі настаўніцкі інстытут (1914). Вучыўся ва Украінскай акадэміі мастацтва ў Кіеве (1917—1919). У 1926—1928 гадах працаваў на Адэскай кінафабрыцы, у 1929—1941 гадах — на Кіеўскай студыі мастацкіх фільмаў, з 1946 года — на «Масфільме».

Творчасць

Сярод фільмаў: «Сумка дыпкур’ера» (1927), «Звяні-гара» (1928), «Арсенал» (1929), «Зямля» (1930), «Іван» (1932), «Аэраград» (1935), «Шчорс» (1939), «Мічурын» (1949); дакументальныя «Бітва за нашу Савецкую Украіну» (1943) і «Перамога на Правабярэжнай Украіне» (1945, разам з Ю. Сонцавай). Фільмы А. Даўжэнкі філасофскія, рамантычна прыўзнятыя, паэтычныя, з метафарычнасцю кінамовы, блізкія да традыцый украінскага фальклору. Аўтар апавяданняў («Маці», «Перад боем», «Перамога» і інш.), аўтабіяграфічнай аповесці «Зачараваная Дзясна» (выд. 1957), кінааповесцей «Аповесць палымяных гадоў» (1944—45), «Паэма пра мора» (1956).

Фільм «Зямля» ўвайшоў у спіс 12 лепшых фільмаў усіх часоў і народаў па версіі Сусветнай выставы 1958 года ў Бруселі.[3]

Прэміі і ўзнагароды

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 жніўня 2015.
  2. Alexander Dovzhenko // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://poltava-trend.in.ua/uk/eternal-1856-yak-yaresky-pobachyv-uves-svit-poltavski-krayevydy-u-filmah-dovzhenka

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Кінарэжысёры Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кінарэжысёры Украіны
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 850-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня
Катэгорыя·Выкладчыкі УДІКа
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Украінскай ССР
Катэгорыя·Кінарэжысёры СССР
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі са спасылкамі на неіснуючыя парталы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чарнігаўскай губерні