wd wp Пошук:

Віктар Аркадзевіч Белы

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Белы. Віктар Аркадзевіч Бе́лы (сапраўднае імя — Давыд Аронавіч Бе́лы; 14 студзеня 1904, г. Бярдзічаў, Украіна — 6 сакавіка 1983) — кампазітар, педагог, музычны публіцыст. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1955), народны артыст Расіі (1980). Кандыдат мастацтвазнаўства (1935), прафесар (1941). Аўтар знакамітай песні «Арляня».

Біяграфія

Нарадзіўся 14 (1) студзеня 1904 года ў Бярдзічаве. Неўзабаве сям’я пераехала ў Васількаў. Бацька — Арон Самуілавіч Белы, урач, загінуў на фронце ў Першую сусветную вайну, маці — піяністка.

У 1929 годзе скончыў Маскоўскую кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага па класе кампазіцыі (вучыўся ў Г. Э. Канюса, М. Я. Мяскоўскага і М. С. Жыляева). Член Проколл (1925—1929) і РАМП (1929—1932). У 1931 годзе — рэдактар часопіса «За пралетарскую музыку».

У 1935—1948 гадах — выкладчык МДК імя П. І. Чайкоўскага (прафесар з 1941 года). У 1939—1948 гадах — член СК СССР. Кандыдат мастацтвазнаўства (1941).

У 1942—1948 гадах — адказны сакратар аргкамітэта СК СССР. У 1949—1952 гадах — прафесар па класе кампазіцыі Беларускай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага. У 1954—1958 гадах — в. а. сакратар праўлення СК СССР. У 1957—1973 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Музычнае жыццё». З 1974 года — кансультант і член рэдкалегіі часопіса «Музычнае жыццё».

Памёр 6 сакавіка 1983 года. Пахаваны на Данскіх могілках у Маскве.

Сям’я

Творчасць

Сярод твораў: вакальна-сімфанічныя паэма «Галодны паход» (1931), камерна-інструментальныя творы, у т.л. 4 санаты для фартэпіяна, вакальныя цыклы «Вайна» і «Свяціць заўсёды», музыка да спектакляў драматычнага тэатра, песні. Звяртаўся да беларускай паэзіі (песня «Маленькі лётчык» на верш Я. Купалы «Хлопчык і лётчык»), беларускага музычнага фальклору (фартэпіянныя п’есы «Беларускія напевы», «Беларуская калыханка і жартоўная», «Беларуская прэлюдыя»). Дзяржаўная прэмія СССР (1952).

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Виктор Белый // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Viktor Arkadyevich, Viktor Aronovich, Виктор Аркадьевич, Давид Аронович Bely // Musicalics

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярдзічаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Кампазітары СССР
Катэгорыя·Кампазітары-песеннікі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на Данскіх могілках
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Члены Саюза кампазітараў СССР
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Маскоўскай кансерваторыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі