Віверавыя (Viverridae) — сямейства млекакормячых з атраду драпежных.
Гэта, як правіла, невялікія стройныя жывёлы з кароткімі лапамі і доўгім хвастом, якія жывуць на дрэвах. Сваім абліччам многія прадстаўнікі сямейства нагадваюць куніцавых або каціных (з апошнімі маюць аддаленае сваяцтва, якое сыходзіць у ранні алігацэн). Даўжыня цела - ад 30 да 98 см, хваста — 12-90 см, маса ад 1 да 15 кг. Тулава выцягнутае, мускулістае і гнуткае. Даўжыня хваста ў многіх відаў роўная даўжыні цела. У бінтуронга хапальны хвост. Шыя сярэдняй даўжыні, галава невялікая з падоўжанай, завостранай мыскай. Вушы невысокія і шырока расстаўленыя. Вочы даволі вялікія. Канечнасці пяціпальцавыя, пальцаходныя або стапаходныя.
У цяперашні час сямейства налічвае 35 відаў, якія аб’ядноўваюцца ў 15 родаў і 4 падсямействы[1]: