wd wp Пошук:

Генеты

Генета (Genetta) — род драпежных млекакормячых з сямейства віверавых. Доўгае (да 100 см), прысадзістая і незвычайна гнуткае цела пакрыта кароткай, даволі грубай поўсцю; афарбоўка плямістая; хвост пухнаты, да 50 см даўжынёй; ў яго пачатку размешчаны залозы, якія вылучаюць рэзка пахкую вадкасць — мускус.

Распаўсюджаныя пераважна ў саваннах і трапічных лясах Афрыкі. Звычайная генета (Genetta genetta) шырока распаўсюджаная па ўсёй Афрыцы, сустракаецца і ў Паўднёва-Заходняй Еўропе (Іспанія, Францыя), дзе засяляе лясістыя і бязлесныя горы і нізіны, жывучы пераважна ля вадаёмаў.

Па звычках генета нагадвае тхароў. Сілкуецца дробнымі звяркамі, птушкамі і іх яйкамі, а таксама бесхрыбетнымі. Часам шкодзіць птушкагадоўлі. Вядзе пераважна начны лад жыцця. Прыкметнае месца ў рацыёне ўсіх генет займаюць садавіна. У Заходняй Афрыцы лясная генета з прыходам змяркання часта здзяйсняе набегі на куратнікі. Днём генеты спяць на дрэве або ў логаве сярод камянёў, скруціўшыся ў клубок і накрыўшыся доўгім хвастом. Размнажаюцца яны цэлы год, і дзіцяняты нараджаюцца пасля 10-12 тыднёвай цяжарнасці ў высцеленым сухой травой гняздзе.

Генеты лёгка прыручаюцца; ў Афрыцы іх часам ўтрымліваюць дамы для знішчэння пацукоў і мышэй.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сысуны Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віверавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта