wd wp Пошук:

Civettictis civetta

Civettictis civetta — млекакормячае з сямейства Viverridae атрада драпежных. Адзіны від у родзе Civettictis, раней яго адносілі да роду цывет Viverra.

Апісанне

Па форме цела гэта цывета падобная на котку. У яе шырокая галава з завостранай пысай, кароткімі, вострымі вушамі, трохі коса прарэзанымі вачыма і зрэнкамі круглай формы. Цела доўгае і тоўстае. Хвост сярэдняй даўжыні, і даўжыня яго роўная прыблізна палове даўжыні цела. Ногі сярэдняй даўжыні. Мех у яе грубы і даволі рэдкі. Грыва цягнецца па сярэдзіне цела і заканчваецца ля хваста. Асноўны колер поўсці — попельна-жаўтлява-шэры, на ім часта выступаюць цёмна-бурыя плямы. У розных асобін яны размешчаны на розных месцах. На хвасце размешчаны найбольш густы мех. На хвасце ў яе ёсць каля 5 чорных кольцаў, а заканчваецца ён цёмна-бурым кончыкам. Звычайна даўжыня цела не перавышае 65 см, Даўжыня хваста каля 30 см. Вышыня ў карку 25-30 см.

У няволі гэтых цывет трымаюць толькі ў клетках, кормяць мясам і асабліва птушкамі. Калі цывета злоўленая маладой, яна хутка становіцца ручной.

Распаўсюджванне

Распаўсюджаная ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары, за выключэннем паўднёвай Афрыкі і Самалійскага паўвострава.

Падвіды

Вылучаюць 6 падвідаў Civettictis civetta [1]:

Ахова

Занесеная ў Дадатак III CITES ў Батсване [1].

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Civettictis civetta Архівавана 4 чэрвеня 2010. у кнізе Wilson D. E. & Reeder D. M. (editors). 2005.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сысуны Афрыкі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віверавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта