wd wp Пошук:

Вячаслаў Пятровіч Палескі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Станкевіч. Вячасла́ў Пятровіч Пале́скі (сапр. Станкевіч; 21 кастрычніка (3 лістапада) 1912, в. Астрагляды, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 18 чэрвеня 1971) — беларускі драматург, заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1967).

Біяграфія

З 1930 года працаваў у газеце «Палеская праўда», «Савецкая Беларусь», «Калгаснік Беларусі», у 1941—1944 гадах — на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь» у Маскве. З 1944 года адказны сакратар, намеснік рэдактара газеты «Звязда». З 1961 года намеснік старшыні, у 1965—1971 гадах старшыня Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў БССР па радыёвяшчанні і тэлебачанні.

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання. На XXVI з’ездзе КПБ быў абраны членам Рэвізійнай камісіі КПБ, на XXVII з’ездзе КПБ быў абраны членам ЦК КПБ[1].

Творчасць

Друкаваўся з 1930 года. Аўтар п’ес пра пасляваеннае аднаўленне народнай гаспадаркі, калектывізацыю і жыццё калгаснай вёскі «Песня нашых сэрцаў» (пастаўлена ў 1949), «Калі зацвітаюць сады» (пастаўлена ў 1950), «Гарачыя пірагі» (1958).

Творы

Зноскі

  1. Палескі Вячаслаў Пятровіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 8. Паддубнікі — Рабкі / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1975. — С. 46. — 676 с.: іл., карты.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены Рэвізійнай камісіі КПБ
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Звязда»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 8-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 чэрвеня
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 лістапада
Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брагінскім раёне
Катэгорыя·Асобы