wd wp Пошук:

Вярхоўскія княствы

Вярхоўскія княствы — агульная назва дробных княстваў-вотчын — Адоеўскае, Навасільскае, Варатынскае, Бялёўскае, Мязецкае (Мяшчоўскае), Казельскае княстваў, ад іх ад размяшчэння ў вярхоўях ракі Акі.

Утварыліся ў XIV — пачатку XV ст. праз феадальную раздробненасць Чарнігаўскага княства, а таксама наданняў вялікіх князёў літоўскіх. З канца XIV — пачатку XV ст. Вярхоўскія княствы ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага, плацілі штогадовы плацеж — «палетняе». Кожнае княства дзялілася паміж братамі на часткі — «дольніцы». Уграўскім дагаворам 1408 года тэрыторыя Вярхоўскіх княстваў на захад ад ракі Угры прызнавалася ўладаннем Вялікага Княства Літоўскага.

Праз унутраныя праблемы Вялікага Княства Літоўскага ў 2-й палове XV ст. яно стала няздольным абараніць свае ўсходнія рэгіёны ад «наездаў» Масквы, у выніку частка вярхоўскіх князёў «ад’ехала» (на сваёй волі перайшла пад уладу вялікага князя маскоўскага). Дагавора 1494 года Вялікае Княства Літоўскае прызнала ўключэнне Вярхоўскіх княстваў у склад Маскоўскай дзяржавы. Амаль адразу пасля ўключэння ў Маскоўскую дзяржаву значная частка ўдзелаў была ліквідавана, толькі некаторыя захаваліся на пэўны час, а менавіта Адоеўскае княства — да 1573, і Варатынскае — да 1577 года.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вярхоўскія княствы
Катэгорыя·Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага