Вярба попельная[4], Лаза[5], Ракітнік[6] (Salix cinerea) — від раслін з роду Вярба (Salix).
Высокі (3-6 м вышынёй) куст з вельмі апушанымі, зверху шаравата-зялёным, знізу шэравата-поўсецвым лісцем. Прылісткі буйныя, зубчастыя, пупышкі апушаныя. Расце на балотах, вільготных лугах, у вільготных лясах, часта утвараючы суцэльныя зараснікі. Цвіце ў сакавіку — красавіку, дае добры ўзятак мёду[7]. Кара з яе лічыцца лепшым дубільнікам.
Від Вярба попельная ўваходзіць у род Вярба (Salix) семейства Вярбовыя (Salicaceae) парадку Вербакветныя (Malpighiales).
яшчэ 36 сямействаў (па Сістэме APG II) | яшчэ больш 500 відаў | ||||||||||||
парадак Вербакветныя | род Вярба | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Вярбовыя | від Вярба попельная | |||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ каля 57 родаў | ||||||||||||