wd wp Пошук:

Бастылія

Бастылія (фр.: la Bastille, гістарычная назва la Bastille Saint-Antoine) — першапачаткова крэпасць, пабудаваная ў 1370—1381 гг., і месца заключэння дзяржаўных злачынцаў у Парыжы. У пачатку Вялікай французскай рэвалюцыі 14 ліпеня 1789 крэпасць была ўзятая рэвалюцыйна настроеным насельніцтвам і праз год разбураная, і на яе месцы падрадчык работ па зносу, П’ер-Франсуа Пало (Pierre-François Palloy) усталяваў таблічку з надпісам «Тут танчаць і ўсё будзе добра» (ici l’on danse, ah ça ira, ah ça ira!). У цяперашні час на месцы знесенай крэпасці знаходзіцца плошча Бастыліі — месца перасячэння дзесятка вуліц і бульвараў з падземным вузлом парыжскага метро з трох ліній і новай Парыжскай операй.

План Бастыліі

Бастылія-турма

Упершыню месцам зняволення Бастылія робіцца у 1476 г., калі сюды быў заключаны Жак д’Арманьяк, герцаг дэ Немур, абвінавачаны ў складанні змовы супраць караля Людовіка XI. Няшчасны быў пасаджаны ў жалезную клетку, адкуль выходзіў толькі для катаванняў, і нарэшце ў 1477 г. яго абезгаловілі.

Бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Колішнія турмы
Катэгорыя·Зніклі ў 1789 годзе
Катэгорыя·Стары рэжым у Францыі
Катэгорыя·Знесеныя збудаванні
Катэгорыя·Гісторыя Парыжа
Катэгорыя·1370 год у Еўропе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1370 годзе