wd wp Пошук:

Сініцавыя

Сініцавыя[1] (Paridae) — сямейства дробных лясных вераб’інападобных птушак з вострай кароткай дзюбай і кантраснай афарбоўкай галавы, часам з чубком, сустракаюцца ў паўночным паўшар’і і Афрыцы.

Вядомы 2 падсямействы (рэмезы і сініцы) і 55 відаў. На Беларусі сутракаюцца 8 відаў. Найбольш распаўсюджаны: вялікая сініца (Parus major), блакітніца звычайная (Cyanistes caeruleus), чубатая сініца (Parus cristatus), гаічка чорнагаловая (Poecile palustris)[2]. 2 віды — блакітніца белая (Parus cyanus) і рэмез звычайны (Remiz pendulinus) занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі.

Апісанне

Даўжыня целя сініцы 10-17 см, маса 7 — 23 г. Апярэнне густое, мяккае. Дзюба кароткая, моцная. Аселыя і вандроўныя птушкі. Жывуць найчасцей у лясах. Гняздуюцца часта ў дуплах. Нясуць 4-6 (да 14-16) яек. Кормяцца пераважна насякомымі. Добра засяляюць штучныя гнёзды. Вялікая сініца (Parus major) зімой трымаецца чалавечага жылля. Чубатая сініца (Parus cristatus) — тыповая птушка хвойных лясоў.

Зноскі

  1. Сініцавыя ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.400-401
  2. Федюшин А. В., Долбик М. С. «Птицы Белоруссии», МН., 1967

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Сініцавыя
Катэгорыя·Сямействы птушак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара