wd wp Пошук:

Вусценскі сельсавет

Ву́сценскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Вусце.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Яромкавіцкі (Ермаковіцкі) сельсавет у складзе Аршанскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Яромкавічы (Ермаковічы). Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Аршанскім раёне БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавет перанесены ў вёску Вусце. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Тарчылава. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ліпкі, сельсавет перайменаваны ў Ліпкаўскі сельсавет[1]. У 1972 годзе ў склад Першамайскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Зямцы, Ленькавічы і Наваселле), наўзамен у склад сельсавета з Першамайскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Барань, Навасёлкі, Татарск, Целянцеева і Чэрвіна)[2]. 23 кастрычніка 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вусце[3]. 15 мая 1981 года ў склад Веравайшанскага сельсавета перададзена вёска Татарск[4]. 2 лютага 1982 года сельсавет перайменаваны ў Вусценскі[5]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Першамайскага сельсавета (6 сельскіх населеных пунктаў у межах былога калгаса «Першае мая»: Белева, Бранцава, Клюшнікава, Ленькавічы, Наваселле і Хімінічы)[6].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1921 чалавек[7], з іх 93,8 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы[8].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнні выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 снежня 1971 г. і 24 студзеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 кастрычніка 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 мая 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 18 (1680).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 2 лютага 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 10 (1708).
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вусценскі сельсавет