Хіміні́чы[1] (трансліт.: Chiminičy, руск.: Химиничи) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вусценскага сельсавета.
Да 16 верасня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Баранскага сельсавета[2], да 22 студзеня 1963 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Баранскага пассавета[3], да 8 красавіка 2004 года ўваходзіла ў склад Першамайскага сельсавета[4].