wd wp Пошук:

Вустэршыр

Вустэршыр (англ.: Worcestershire) — цырыманіяльнае неметрапольнае графства на захадзе Англіі.

Сучаснае графства ўтворана 1 красавіка 1998 года шляхам падзелу неметрапольнага графства Херэфард-энд-Вустэр на ўнітарнае цырыманіяльнае графства Херэфардшыр і неметрапольнае (з захаваннем двухузроўневай сістэмы саветаў) цырыманіяльнае графства Вустэршыр. Уваходзіць у склад рэгіёна Уэст-Мідлендс. Сталіца і найбуйнейшы горад — Вустэр. Насельніцтва 542 107 тыс. чалавек (21-е месца сярод неметропольных графстваў; дадзеныя 2001 г.).

Агульная плошча тэрыторыі 1 741 км² (34-е месца сярод цырыманіяльных графстваў і 29-е — сярод неметрапольных графстваў). Мяжуе на поўначы з цырыманіяльным графствам Стафардшыр, на паўночным усходзе з цырыманіяльным графствам Уэст-Мідлендс, на ўсходзе з цырыманіяльным графствам Уорыкшыр, на поўдні з цырыманіяльным графствам Глостэршыр, на паўднёвым захадзе з цырыманіяльным графствам Херэфардшыр, на паўночным захадзе з цырыманіяльным графствам Шропшыр.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 5 лістапада 2018.
  2. http://data.ordnancesurvey.co.uk/doc/7000000000002993
  3. Estimates of the population for the UK, England and Wales, Scotland and Northern IrelandOffice for National Statistics.
  4. http://ons.maps.arcgis.com/home/item.html?id=a79de233ad254a6d9f76298e666abb2b
Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Графствы Англіі
Катэгорыя·Вустэршыр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных