wd wp Пошук:

Стафардшыр

Ста́фардшыр (англ.: Staffordshire, ˈstæfərdʃər або ˈstæfərdʃɪər; скарочана Staffs) — цырыманіяльнае неметрапольнае графства на захадзе цэнтральнай часткі Англіі. Уваходзіць у склад рэгіёна Уэст-Мідлендс. Адміністрацыйны цэнтр — Стафард, найбуйнейшы горад — Сток-он-Трэнт. Насельніцтва 825,8 тыс. чалавек (8-е месца сярод неметрапольных графстваў; звесткі 2007 г.).

Геаграфія

Агульная плошча тэрыторыі 2713 км² (18-е месца); тэрыторыя адміністрацыйнай вобласці — 2620 км² (14-е месца).

Адміністрацыйны падзел

У склад графства ўваходзяць 8 раёнаў (англ.: non-metropolitan district) і 1 унітарная адзінка:

  1. Тамуарт
  2. Лічфілд
  3. Канак-Чэйз
  4. Саўт-Стафардшыр
  5. Стафард
  6. Ньюкасл-андэр-Лайм
  7. Стафардшыр-Мурлендс
  8. Іст-Стафардшыр
  9. Сіці-оф-Сток-он-Трэнт (унітарная адзінка)

Археалагічныя знаходкі

У графстве летам 2009 года быў знойдзены найбуйнейшы ў гісторыі англа-саксонскі скарб (гл. Стафардшырскі скарб), які датуецца прыблізна VII стагоддзем.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Графствы Англіі
Катэгорыя·Стафардшыр