wd wp Пошук:

Вуліца Сезам

Вуліца Сезам — міжнародная дзіцячая адукацыйная тэлепраграма.

Гісторыя

У 1966 годзе тагачасны прэзыдэнт «Фонду Карнэгі» Лойд Морысэт (англ.: Lloyd Morrisett) наняў журналістку й тэлепрадусарку Джоан Ґанц Куні (Joan Ganz Cooney) дзеля дапамогі ў стварэнні адукацыйнай праграмы, якая магла быць дасягальнай дзеля шырачэйшае аўдыторыі, у асаблівасьці дзеля дзяцей з бедных сем’яў. Куні прапанавала стварыць фонд і дзіцячую перадачу, якая б у гульнёвай форме вучыла б малых абэцэдзе, лічбам і асновам жыццёвых паводзінаў. І вось ўжо на працягу сарака гадоў маленькія гледачы большае часткі Зямлі, якія размаўляюць на дзясятках моваў, жывуць і вучацца разам з жыхарамі Вуліцы Сезам.

Тэлекампанія Сезам

Атрымаўшы васьміміліённы грант ад Фонда Карнэгі і дадаўшы да іх грошы, якія выдзялілі на праект прамыслоўца й філантроп Ральф Роджэрз (Ralph Rogers), іншыя фундатары і нават амерыканскія ўлады, Куні стварае «Дзіцячую тэлекампанію» (Children’s Television Workshop) — CTV, якая пазней будзе перайменована на «Тэлекампанію Сезам» (Sesame Workshop).

Улетку 1968 году распачынаецца сур’ёзная праца, Куні наймае каманду прадзюсараў, а таксама стварае шэраг невялічкіх вучэбных семінараў дзеля стваральнікаў дзіцячых тэлепраграм. На адным з семінараў Куні знаёміцца зь лялечнікам Джымам Гэнсанам і запрашае яго далучыцца да праекта, а Гэнсан рэкрутуе створаную ім каманду лялечнікаў.

Запрасіўшы таксама ў сваю каманду шэраг акцёраў, сцэнарыстаў і аніматараў, Куні стварае арыгінальны фармат праграмы: у аснове кожнага эпізода ляжыць адзін дзень з жыцця вуліцы, дзе разам жывуць людзі (дзеці і дарослыя) і лялькі-мапэты, перапыняюцца рэпартажамі з жыцця лялек, дакумэнтальнымі сюжэтамі аб сучасных дзецях і кароткімі анімацыйнымі фільмамі пад час якіх гледачы вучацца абэцэдзе й лічбам.

Першапачаткова праграма была разлічана выключна на амерыканскую публіку, але з цягам часу да праекту праявілі цікавасць і іншыя краіны, дзеля якіх камандай Гэнсана былі створаны арыгінальныя лялькі.

Жыхары вуліцы

На працягу сарака гадоў існавання на вуліцы Сезам змянілася безьліч жыхароў, як людзей так і мапэтаў, але вось шэраг герояў, якія трапляюцца часцей за ўсё:

Паўнаметражныя фільмы

Некаторы час свайго існавання, героі «Вуліцы Сэзам» не входзілі па-за межы свайго праекту, абмяжоўваючыся спэцыяльнымі выпускамі прысвечанымі камусь з мапэтам, ці якому-небудзь святу.

Становішча змянілася напыканцы 1970-х гадоў, калі Гэнсан ужо пачаўшы актыўна здымаць сваіх дарослых мапэтаў у поўнаметражных фільмах запрашае адну з асноўных і найстарэйшых постацяў з «Вуліцы Сэзам» — Вялікую птушку ў якасці гасцявога персанажа ў свой «Мапэт-фільм», у 1981 годзе шэраг персанажаў гасцюе ў Гэнсана ў адным з эпізодаў яго «Мапэт-шоў» і ў тым жа 1981 годзе Оскар Буркач бярэ ўдзел у «Вялікім Мапэт-бязглуздзі». Нарэшце Джоан Ганц Куні прымае рашэнне аб неабходнасці стварэння ўласнага паўнаметражнага фільму.

У 1985 годзе на экраны выходзіць створаны супольна з «Ворнэр Бразэрз» фільм «Вуліца Семам прэзэнтуе: Спяшайся за той птушкай» (Sesame Street presents Follow That Bird) галоўнай постаццю ягога была абрана Вялікая птушка. У фільме ідзе гаворка аб тым, як дзякуючы намаганням «Таварыства ахоўнікаў жывёл» Вялікая птушка была вымушана пакінуць свае гняздо на вуліцы Сезам, каб перабрацца ў штат Ілінойс да сям’і додо, каб аб’яднацца са сваякамі, але хутка засмуткавала па родным гняздзе і сябрах з вуліцы Сезам і вырашае адправіцца дамоў у Нью-Ёрк пешкі, але па дарозе была выкрадзена бандаю злачынцаў. На дапамогу ёй адпраўляецца кампанія яе сяброў з вуліцы Сезам.

Праз чатырнаццаць гадоў стваральнікі «Вуліцы Сезам» з «Тэлекампаніі Сезам» і «Джым Гэнсан Пікчэрз» вырашаюць зняць чарговы паўнаметражны фільм. У супольнікі абіраецца «Каламбія Пікчэрз», а галоўнай постаццю абіраецца малы Элма. У 1999 годзе на экраны выходзяць «Прыгоды Элмы ў Брудляндыі» (The Adventures of Elmo in Grouchland).

У аснове сюжэта ляжыць вольная інтэрпрытацыя кэралаўскае Алісы. Маленькі Элма вырашыўшы палятаць па-над вуліцай Сэзам у якасці парашута выкарыстоўвае свае ўлюбённую коўдру з якой ніколі не развітваецца і якой не дае карыстацца анікому, але падчас прызямлення коўдра выпадкова трапляе ў сметнік Оскара. Спрабуючы вярнуць сваю маёмасць Элма лезе ў сметнік і трапляе ў чароўную краіну Брудляндыю. Стаміўшыся чакаць пакуль Элма выйдзе вонкі яго сябры таксама лезуць ў сметнік.

Акрамя таго існуе шэраг анімацыйных і лялькавых фільмаў гэроямі якіх ёсць персанажы з вуліцы Сэзам, а таксама колькі фільмаў знятых нацыянальнымі філіямі шоў.

Іншыя праекты

Акрамя ўласна шоў, паўнаметражных лялечных і анімацыйных фільмаў пад маркаю «Вуліца Сэзам» выходзіць шэраг камерцыйнае прадукцыі — усемагчымыя цацкі, кампутарныя гульні, адукацыйныя фільмы і праграмы з дапамогаю якіх фінансуюцца здымкі самога шоў.

Cпасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Тэлеперадачы
Катэгорыя·Тэлесерыялы ЗША
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Дзіцячае тэлебачанне