wd wp Пошук:

Вуліца Піліма

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Завальная вуліца. Вуліца Піліма[1] (традыцыйная беларуская назва — Зава́льная ву́ліца[2], літ.: Pylimo gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, якая праходзіць заходняй мяжой Старога Горада і звязвае скрыжаванне Партовай, Ягайлы і Ісландскай вуліц з Чыгуначнай вуліцай.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — кальвінскі збор, Харальная сінагога і палац Тышкевічаў, помнікі архітэктуры XV—XIX стагоддзяў.

Гісторыя

Назва вуліца ўтварылася ад яе размяшчэнне за валам з гарадскім мурам.

Агульныя звесткі

Харальная сінагога

Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Партовай, Ягайлы і Ісландскай вуліц. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

Перасякаецца вуліцамі Кастуся Каліноўскага (направа) і Ісландскай (налева), гістарычнай Вялікай Пагулянкай (цяпер Басанавічуса, направа) і Троцкай (налева), Святога Стэфана (направа) і Рудніцкай (налева). З правага боку адыходзяць вуліцы Навагрудская, Венгерская, Квашэльная, Кветкавая і Садовая, з левага боку — Клайпедская, Лідская, Жамойцкая, Шпітальная і Базыльянская.

У пачатку вуліцы з правага боку знаходзіцца парк П. Цвіркі, у сярэдняй частцы — Рэфармацкі і Навагрудскі (Дрывяны Рынак) скверы.

Будынкі

Няцотны бок

Дом № 5, у якім размяшчалася рэдакцыя «Нашай Нівы» ў 1911—1913 гадах
Кальвінскі збор

Цотны бок

Палац Тышкевічаў
Рэдакцыя «Нашай Нівы», 1907

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
  3. 1 2 3 4 Беларускія старонкі Вільні. Ля вытокаў незалежнай Беларусі (сярэдзіна XIX — першая палова XX ст.)
  4. 1 2 3 Корбут В. Па віленскім бруку. Беларускія вуліцы літоўскай сталіцы Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Туризм и Отдых». № 29 (664). 24 ліпеня 2008.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вуліцы Вільнюса
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96