wd wp Пошук:

Вуліца Жыгіманту

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Жыгімонцкая вуліца. Вуліца Жыгі́манту[1] (традыцыйная беларуская назва — Жыгімо́нцкая ву́ліца[2][3]; літ.: Žygimantų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Працягвае Арсенальную вуліцу. Праходзіць узбярэжжам ракі Віліі і звязвае масты караля Міндоўга і Зялёны. Працягваецца вуліцай Альберта Гаштольда.

Гісторыя

Сфарміравалася ў другой палове XIX ст. пры ўпарадкаванні набярэжнай Віліі. Актыўна забудоўвалася ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў пераважна 3-х і 4-павярховымі дамамі.

Назву Жыгімонцкай атрымала ў міжваенны перыяд у гонар каралёў і вялікіх князёў з адпаведным імём (Жыгімонт Стары, Жыгімонт Аўгуст, Жыгімонт Ваза). За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя К. Пажэлы.

Агульныя звесткі

Даўжыня вуліцы каля 700 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Тадэвуша Урублеўскага. Ёсць веласіпедная дарожка.

З левага боку адыходзіць вуліца Радзівілаў. Сканчаецца на скрыжаванні з Віленскай вуліцай.

Забудова

Бібліятэка Акадэміі навук

Няцотны бок

Цотны бок

Заўвагі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 187-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Літоўскай Рэспублікі на беларускую мову»
  2. таксама вуліца Жыгімонтаўская
  3. Наша Ніва. № 1, 1994. С. 7.
  4. Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». Славутыя віленчукі, якія сімпатызавалі беларускаму адраджэнню Архівавана 5 сакавіка 2016., TUT.BY, 28 красавіка 2011.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліцы Вільнюса
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта