wd wp Пошук:

Вуліца Бокшта

Вуліца Бокшта (літ.: Bokšto gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільнюса, у Старым Горадзе. Звязвае вуліцы Замкавую і Субач.

Архітэктурныя дамінанты вуліцы — Пятніцкая царква, палац Хадкевічаў, шпіталь Савіч з капліцай і барбакан з гарадскім мурам, помнікі архітэктуры XIV—XIX стагоддзяў. Сярод мясцовых славутасцей вылучалася брама Субач, зруйнаваная расійскімі ўладамі.

Гісторыя

З даўніх часоў вуліца мела назву Савіч або Другая Савіч. У міжваенны перыяд вуліца атрымала назву Бокшта.

Назва Савіч тлумачыцца тым, што вялікай камяніцай на гэтай вуліцы валодаў нейкі Сава. Назва замацавалася дзякуючы шпіталю Савіч, заснаванаму ў 1744 годзе біскупам смаленскім Багуславам Корвін-Гасеўскім.

Цяперашняя назва мае сувязь з гарой Бокштай. Існуе меркаванне, што на ёй узвышалася вежа (літ.: bokštas), ад якой утварылася назва мясцовасці і вуліцы.

Агульныя звесткі

Шпіталь Савіч, 1834

Даўжыня вуліцы каля 700 м. Мае брукаваную праезную частку. Рух транспарту ад вуліцы Субач да Спаскай аднабаковы ў бок цэнтра горада. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з Замкавай вуліцай. З правага заходняга боку вуліцы дамы з няцотнымі нумарамі, з левага ўсходняга боку — цотная нумарацыя.

З левага боку адыходзіць вуліцы Савіч і Святога Казіміра, з правага — Латочак, Спаская і Оны Шымайце.

Будынкі

Вуліца Бокшта 7

Няцотны бок

Цотны бок

Барбакан

Зноскі

  1. Лашкевіч К. «Страчаная сталіца». Пяць беларускіх адраджэнцаў, сляды якіх лёгка знайсці ў Вільні Архівавана 17 лістапада 2016., TUT.BY, 24 лютага 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вуліцы Вільнюса