Старо́е Палю́дава[1] (трансліт.: Staroje Paliudava, руск.: Старое Полюдово) — вёска ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Воўкавіцкага сельсавета.
Да 2004 года ўваходзіла ў склад Жукнеўскага сельсавета[2].
Вядома прынамсі з 1540 года, калі Палюдава (напэўна, доля ў ім), разам з долямі ў Перавалочні, Астрашапках і Башаровым, называецца «прысёлкам» маёнтка Падбярэззе князя Сямёна Ямантавіча[3].