wd wp Пошук:

Воўкавіцкае

Воўкавіцкае (Воўчкавіцкае[1][2]) — вадасховішча ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі на рацэ Пціч, каля вёскі Воўкавічы аўтамабільнай дарогі Р1.

Створана ў 1968 годзе плацінай на рацэ Пціч. Плошча паверхні 0,85[1] км². Даўжыня 3,5 км, найбольшая шырыня 0,5 км, даўжыня берагавой лініі 4 км. Найбольшая глыбіня 6,5 м, сярэдняя 3,3 м. Аб’ём вадасховішча 2,8 млн м³, карысны аб’ём 1,9 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк складае 26,7 млн м³. Даўжыня плаціны 0,15 км, найбольшая вышыня 9,38 м. Прапускная здольнасць вадаскіду 87,4 м³/с. Катлавінай вадасховішча з’яўляецца частка даліны ракі Пціч. Левы бераг стромкі, вышынёй да 15 м, забалочаны ў вярхоўі. Правы бераг больш спадзісты, вышынёй 10—12 м. Вадасховішча зарастае ў паўночнай частцы.

У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, карась, лінь і іншыя віды рыб.

Каля вадасховішча вёска Строчыца і пляцоўка Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту.

Зноскі

  1. 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым.
  2. Сямешка Л. І., Бадзевіч З. І., Белакурская Ж. Я., Ляшук В. М., Пацехіна А. А., Рамза Т. Р., Чахоўскі Г. К., Шкраба І. Р. Гаворым па-беларуску. Вучэбны дапаможнік па беларускай мове для замежных навучэнцаў // Пад рэдакцыяй Л. І. Сямешкі — Мн., 1999. — С. 98.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вадасховішчы Мінскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вадасховішчы Мінскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара