wd wp Пошук:

Мэнская мова

Мэ́нская мо́ва (мэнск.: Yn Ghaelg або Yn Ghailck) — мова гайдэльскай падгрупы кельцкай групы індаеўрапейскай моўнай сям’і. Паходзіць ад сярэднеірландскай, блізкая да ірландскай мовы, яшчэ бліжэй да шатландскай. Родная мова мэнцаў. Ужываецца разам з англійскай на востраве Мэн. Доўгі час лічылася зніклай, але зараз паступова аднаўляецца.

Гісторыя

Невядома на якіх мовах гаварылі жыхары вострава Мэн да прыходу кельтаў, бо невядомы нават перыяд, калі яны з’явіліся на востраве. На Мэне няма дахрысціянскіх тапонімаў, таму думаюць, што рэгіён мусіць быў заняты ірландцамі адначасова з каланізацыяй імі Шатландыі — т.б., у V—VI ст. Да таго часу на востраве жылі брыцкія кельты, або яго насяляла яшчэ дакельцкае насельніцтва.

У сярэдзіне ХІХ ст. большасць жыхароў Мэна яшчэ гаварыла толькі на мэнскай мове. Але эканамічныя цяжкасці прычыніліся адтоку моладзі ў Англію, а бацькі перасталі вучыць дзяцей роднай мове, лічачы яе немэтазгоднай у эканамічным плане. Нават сёння на востраве некаторыя пажылыя людзі лічаць мэнскую мову прыкметай адсталасці. Перапіс насельніцтва 1921 г. выявіў усяго аднаго чалавека, які гаварыў толькі на мэнскай мове, і 896 чалавек, якія валодалі мэнскай разам з англійскай. У 1934 г. знайшоўся ўсяго адзін чалавек, для якога мэнская мова была роднай. У сярэдзіне XX ст. заставалася ўсяго некалькі асоб, для якіх мэнская мова была матчынай. Апошні з іх, Эд Мадрэл, памёр 27 снежня 1974 года, і ЮНЕСКА абвясціла мову мёртвай. Але на той момант мэнская ўжо актыўна выкладалася ў школах, многія актывісты свядома займаліся яе вывучэннем, захаваннем і папулярызацыяй. У нядаўні час зноў з’явіліся людзі, якія ведаюць гэтую мову з маленства ад бацькоў. Прыкладна 1900 чалавек сёння сцвярджаюць, што могуць свабодна карыстацца мэнскай мовай.

Асаблівасці

Вылучаецца істотнымі зменамі ў інтэрвакальным кансанатызме: зыходныя глухія і звонкія ўзрыўныя ператварыліся ў фрыкатыўныя або наогул зніклі, зыходныя фрыкатыўныя зычныя (за выключэннем g) выпалі. Першы пісьмовы помнік мэнскай мовы — пераклад малітоўніка 1625 года.

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

Ard-ghuillag мэнскай

  1. Атлас зарожаных мовай свету Праверана 24 чэрвеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гайдэльскія мовы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных